Przejdź do treści

Запрашаем у Школу журналістыкі IFAE MediaLab: восеньскі набор

Запрашаем у Школу журналістыкі IFAE MediaLab: восеньскі набор

Чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў з журналістамі-прафесіяналамі, дадатковыя онлайн заняткі па найбольш запатрабаваных тэмах, онлайн стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыя і ментарская падтрымка. Калі шукаеш свой шлях у журналістыцы – не прапусці гэтую магчымасць!

Школа будзе працаваць 31 кастрычніка – 3 лістапада у Варшаве альбо яе ваколіцах.

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед працы ў рэдакцыях беларускіх медыя (да 1 года) альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.

Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 50 еўра).

Падчас Школы вы навучыцеся пісаць навіны, праводзіць інтэрв’ю, здымаць відэа, ствараць эксплэйнеры і інфаграфіку, пазнаёміцеся з прафесійнымі і этычнымі стандартамі журналістыкі, засвоіце карысныя інструменты і сервісы (у тым ліку штучнага інтэлекту).

Адметнасцю Школы стане анлайн стажыроўка ўдзельнікаў Школы ў рэдакцыях беларускіх медыя. Замацаваныя за вамі ментары і ментаркі дапамогуць вам падрыхтаваць першыя матэрыялы, дадуць карысныя парады.
Яшчэ адной разынкай Школы стане магчымасць атрымаць карысныя веды і ўменні ў час дадатковых анлайн заняткаў, скіраваных на развіццё тых альбо іншых важных для журналістаў кампетэнцый.

Графік Школы:

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 кастрычніка.

Пасля гэтага адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будзе прапанавана да 25 кастрычніка падцвердзіць свой удзел у Школе.

Заняткі Школы адбудуцца з 31 кастрычніка (заезд да 15.00) да 3 лістапада (выезд пасля 14.00). Удзел ва ўсіх чатырох днях заняткаў абавязковы.

Анлайн-стажыроўка ў рэдакцыях пройдзе ў лістападзе-снежні.

Паралельна з ёй вы зможаце наведваць дадатковыя анлайн-заняткі па розных аспектах журналістыкі (папярэдне 5-6 заняткаў па адным разе на тыдзень), якія будуць найбольш запатрабаваныя ўдзельнікамі Школы.

Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.

Запоўніце да 20 кастрычніка гэтую форму заяўкі.

Арганізатары Школы маюць амаль 30-гадовы досвед навучання асновам журналістыкі ў Беларусі, Польшчы і іншых краінах.

Прыязная атмасфера, практычнае інтэрактыўнае навучанне, ментарскае суправаджэнне – ўсё гэта дапаможа вам адчуць сябе больш упэўнена ў свеце прафесійных медыя.

Запрашаем!

Глядзіце, што пісалі пра ўдзел у Школе выпускнікі папарэдняга набору:

Большое количество практики, много полезных и интересных знакомств, возможность по горячим следам применять свои знания на стажировке – всё это очень круто!

Было цікава, пазнавальна, вельмі цёпла і весела. Дзякуй за вельмі падрабязны разбор матэрыялу і практычныя заданні!

Мне было цікава ўсё! Усё, бо да гэтага не ведала літаральна нічога. Асабліва было карысна азнаёміцца з прынцыпамі журналісцікі, тэорыяй 4 вёдраў, разабраць стварэнне загалоўкаў і лідаў.

Зараз, калі чытаю нейкую навіну, магу ацаніць, добрая яна ці не:) Мне былі карыснымі веды пра эксплэйнеры (іх віды і як іх ствараць), як пісаць крутыя загалоўкі, вечназялёныя тэмы, 4 вядры!! і практыка для асобых імбрыкау пра тое, як мантаваць відосы.

За эти 4 дня я получила больше полезной информации, чем за 3 года в университете). Я нахожусь под большим впечатлением!

Самае карыснае – практыка, дзе адразу ж можна выкарыстаць атрыманыя веды і атрымаць фідбэк. Ні было ні хвіліны, каб я не была ўзрушанай і натхнёнай! Вельмі ўдзячная за самі веды і за іх падачу, за цудоўную атмасферу на занятках і за штуршок да развіцця!

Вынікам працы выпускнікоў папярэдняга набору Школы сталі каля 30 публікацый ў розных беларускіх медыя. Некалькі нашых выпускнікоў знайшлі працу альбо працягваюць супрацоўніцтва з рэдакцыямі, у якіх стажыраваліся.