Przejdź do treści

Тэмы, фокусы, чатыры вядры: распачаўся новы сезон працы Школы журналістыкі IFAE

Навучэнцы Школы ўжо скончылі базавы курс і зараз распачынаюць анлайн практыку ў рэдакцыях медыя, каб атрымаць практычныя ўменні, неабходныя журналістам.

Школа распачала сваю працу 31 кастрычніка ў Варшаве. Сярод яе ўдзельнікаў не толькі студэнты факультатаў журналістыкі з розных польскіх і літоўскіх ВНУ, але і тыя, хто хоча паспрабаваць сябе ў гэтай прафесіі.

На працягу чатырох дзён удзельнікі Школы разам з Вітаўтам і Ланай Руднікамі разбіраліся з тым, што такое журналістыка, на якіх прынцыпах працы будуецца гэтая прафесія і якія патрэбы людзей яна задавальняе.

Тэмы, фокусы, чатыры вядры: распачаўся новы сезон працы Школы журналістыкі IFAE

Вялікі блок навучання быў прысвечаны стварэнню якаснага кантэнта для медыя. Навучэнцы аналізавалі чужыя тэксты, засвойвалі крытэрыі якаснага кантэнта (Важна, Карысна, Цікава, Блізка), пазнаёміліся з канцэпцыяй „чатырох вёдраў” лаўрэаткі Пулітцэраўскай прэміі Жакі Банашыньскі.

Адным з самых карысных блокаў, па водгуках навучэнцаў, стала практыка ў напісанні навінаў, а таксама разбор загалоўкаў і лідаў журналісцкіх матэрыялаў.

Алена Кавальчук дапамагала ўдзельнікам Школы з ідэямі пошуку тэм і крыніц інфармацыі, планаваннем зместу матэрыялаў.

Тэмы, фокусы, чатыры вядры: распачаўся новы сезон працы Школы журналістыкі IFAE

Удзельнікі атрымалі таксама парады пра тое, як лепш прадстаўляць ідэі сваіх матэрыялаў рэдактарам.

Аляксей Шота пазнаёміў навучэнцаў з тым, што такое эксплэйнеры, паказаў іх прыклады і алгарытм іх стварэння, а таксама розныя інструманты візуалізацыі.

Тэмы, фокусы, чатыры вядры: распачаўся новы сезон працы Школы журналістыкі IFAE

Вынікам гэтай часткі працы Школы стала некалькі цікавых эксплэйнераў, падрыхтаваных удзельнікамі ў працэсе навучання.

Тэмы, фокусы, чатыры вядры: распачаўся новы сезон працы Школы журналістыкі IFAE

Вольга Шукайла знаёміла навучэнцаў з базавымі правіламі фотаздымкі, а таксама з тым, як зрабіць карысныя для фотаздымкі налады ў сваім тэлефоне..

Тэмы, фокусы, чатыры вядры: распачаўся новы сезон працы Школы журналістыкі IFAE

Удзельнікі патрэніраваліся здымаць рэпартажнае і партрэтнае фота пры розным асвятленні і з розных ракурсаў, атрымалі ад эксперткі шмат карысных парадаў.

Да канца снежня ўдзельнікі Школы будуць практыкавацца ў рэдакцыях трох беларускіх медыя. Паралельна з гэтым адбудзецца цэлы шэраг адкрытых анлайн заняткаў па розных аспектах журналістыкі. Узяць удзел у іх змогуць не толькі навучэнцы Школы, але і ўсе ахвотныя.

А вось што пішуць пра Школу самі яе навучэнцы:

Школа журналістыкі IFAE працуе з вясны 2024 г. Яе зснавальнікі дагэтуль больш за 25 год праводзілі такую Школу ў Беларусі.

Мэтай Школы з’яляецца развіццё кампетэнцый людзей, якія плануюць працаваць у медыя, а таксама ствараць уласны якасны медыякантэнт.