Запрашаем выкладчыкаў і навучэнцаў нашых праграмаў па медыяадукацыі на восеньскі IFAE MediaJam!
Развіртуалімся, пазнаёмімся, пагуляем, падыскутуем з рэдактарамі вядомых медыя пра тое, як ствараць забаўляльны кантэнт.
Вы з намі? Вы ў тэме? Вы – у Jame! Запаўняйце заяўкі і да хуткай сустрэчы!
IFAE MediaJam адбудзецца 11-13 кастрычніка (папярэдне ў Варшаве альбо непадалёк ад яе).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 29 верасня (уключна).
Арганізатары забяспечаць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама кампенсуюць выдаткі на праезд (у памеры, эквівалентным 50 доларам) на чалавека (праезд на таксі і гарадскім грамадскім транспарце не аплочваецца).
Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца выпускнікі, якія атрымалі сертыфікаты за ўдзел у курсах IFAE ў перыяд з кастрычніка 2023 г. да чэрвеня 2024 г. і працягваюсь супрацу з медыя альбо вядуць уласныя медыя, але мы будзем радыя бачыць заяўкі і ад іншых матываваных удзельнікаў і удзельніц.
Пра вынікі адбору мы папярэдзім вас не пазней за 5 кастрычніка.
IFAE MediaJam 2024 з’яўляецца часткай комплекснай адукацыйнай праграмы Міжнароднага фонда развіцця адукацыі дарослых (IFAE).
Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі людзей, якія развіваюць ўласныя медыяпраекты, а таксама займаюцца медыяадукацыяй.
У межах праграмы ў 2023 і 2024 гг. былі арганізаваныя цэлы шэраг анлайн курсаў для журналістаў і блогераў, Школа журналістыкі IFAE, стажыроўка выпускнікоў гэтай Школы ў рэдакцыях беларускіх медыя.
Арганізатары і трэнеры праграмы маюць багаты досвед практычнай журналісцкай і медыяменеджэрскай дзейнасці, а таксама вялікі досвед планавання і правядзення інтэрактыўных навучальных праграм у галіне медыяадукацыі, сувязяў з грамадскасцю, адукацыі дарослых.