Ты – беларуска, якая зараз жыве ў Польшчы? Хочаш распачаць сваю справу альбо рэалізаваць свой адукацыйны, культурніцкі, экалагічны альбо іншы праект? Шукаеш падтрымкі і парадаў, як гэта лепш зрабіць? Тады табе дакладна да нас! Заяўляйся на наш Акселератар і пачынай увасабляць у жыццё свае самыя смелыя задумы!
Каго мы запрашаем?
Найперш тых, хто вымушана пакінулі Беларусь і спрабуюць распачаць уласную справу альбо грамадскія праекты ў Польшчы.
Мы імкнемся падтрымаць ініцыятывы матываваных жанчын любога ўзросту, якія не склалі рукі і гатовыя змяняць сваё жыццё і свет навокал да лепшага.
Што мы прапануем?
Часам для рэалізацыі ідэі не хапае адной важнай рэчы – падтрымкі. Менавіта гэта мы табе і прапануем!
У час працы Акселератара і пасля яго з дапамогай дасведчаных экспертак і іншых удзельніц ты зможаш:
- лепш зразумець, што менавіта хочаш
- спланаваць, як гэтага можна дасягнуць
- пралічыць, якія выдаткі спатрэбяцца
- зрабіць свой праект больш прываблівым і медыйным
- знайсці ў сабе суперсілу і кропкі росту
- паклапаціцца пра ўласнае псіхалагічнае здароўе.
Што такое ByWomen Акселератар?
Гэта праграма, скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.
На Акселератар (28 лістапада – 1 снежня 2024 г., афлайн, папярэдне ў ваколіцах Варшавы) будуць запрошаныя самыя матываваныя жанчыны з цікавымі ідэямі камерцыйных альбо грамадскіх праектаў.
На працягу 4 дзён з дапамогай дасведчаных экспертак вы зможаце ўдасканаліць сваю ідэю, спланаваць крокі па яе рэалізацыі, разлічыць свае сілы, патрэніравацца ў прэзентацыі сваіх праектаў і ідэй.
На працягу 3 месяцаў пасля Акселератара ты зможаш таксама скарыстацца ментарскай падтрымкай з боку нашых экспертак (анлайн).
Як заявіцца на ўдзел у ByWomen Акселератары?
Калі ласка, запоўні да 8 лістапада форму заяўкі.
Кандыдаткі, якія пройдуць першасны адбор пасля разгляду заявак, будуць праінфармаваныя да 15 лістапада.
Хто арганізатары ByWomen Акселератара?
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (Польшча), заснаваны людзьмі з вялікім досведам грамадска-карыснай працы ў Беларусі.
Гэты праект здзяйсняецца пры падтрымцы Амбасады Канады ў Польшчы праз Канадскі фонд мясцовых ініцыятыў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце foundation.edulife@gmail.com