Перайсці да змесціва

Дзякуй, што вы з намі! Застаемся разам у Новым годзе!

Дзякуй, што вы з намі! Застаемся разам у Новым годзе!

Дарагія нашыя сябры і сяброўкі, калегі і каляжанкі! Шчыра дзякуем за вашую падтрымку і ўдзел у праграмах IFAE у 2024 г. і віншуем з Новым годам!

У 2024 годзе мы працавалі напоўніцу і ў канцы года каротка распавядаем пра вынікі гэтай працы.

МедыяВясна

Дзякуй, што вы з намі! Застаемся разам у Новым годзе!

Больш за 60 чалавек узялі ўдзел у чатырох анлайн курсах у межах гэтай праграмы.

Нашыя слухачы вучыліся ствараць уласныя медыяпраекты, ютуб-каналы, засвайвалі асновы журналістыкі і сакрэты працы ў сацсетках.

Вынікам гэтай працы сталі дзясяткі новых публікацый, цікавыя каналы ў Ютуб, новыя карысныя сувязі паміж нашымі ўдзельнікамі і экспертамі.

Школа журналістыкі IFAE

Дзякуй, што вы з намі! Застаемся разам у Новым годзе!

У 2024 г. мы аднавілі працу нашай Школы журналістыкі, якая паспяхова працавала ў Беларусі ў 1997-2023 гг. і падрыхтавала каля 200 прафесійных журналістаў для беларускіх медыя.

Першы “польскі” набор Школы працаваў вясной-летам 2024 г. Нашыя навучэнцы прайшлі базавы афлайн курс па асновах журналістыкі, стажыроўку ў рэдакцыях трох беларускіх медыя. Вынікам навучання сталі каля 30 публікацый, а некаторыя выпускнікі гэтага набора дагэтуль працягваюць супрацу са сваімі рэдакцыямі.

У кастрычніку распачаў працу другі набор Школы. Яго ўдзельнікі зараз таксама праходзяць стажыроўку і друкуюць свае першыя журналісцкія матэрыялы.

А яшчэ мы правялі чарговы трэнінг для трэнераў па журналістыцы і першы IFAE MediaJam, на якім сабралі выпускнікоў нашых медыяпраграм 2023/2024 г.

Дзякуй, што вы з намі! Застаемся разам у Новым годзе!

BonJour! Павышэнне медыяпісьменнасці сталых людзей праз лічбавую адукацыю і журналістыку

Дзякуй, што вы з намі! Застаемся разам у Новым годзе!

Так называецца праект, які Фонд развіцця адукацыі дарослых распачаў у 2024 г. разам з партнёрамі з Італіі, Партугаліі, Аўстрыі, Турцыі і Польшчы.

Праект скіраваны на працу са сталымі людзьмі, а таксама з адукатарамі, якія працуюць са сталымі людзьмі. У межах праекта мы ўжо правялі даследаванне патрэбаў сталых людзей у медыяадукацыі, склалі профіль ідэальнага медыяадукатара. Эксперты IFAE правялі ў кастрычніку ў Вроцлаве для партнёраў па праекце трэнінг для трэнераў.

Зараз таксама вядзецца праца па стварэнні дапаможніка і інтэрактыўнай медыяплатформы для тых, хто хоча развіваць медыякампетэнцыі.

ByWomen Accelerator

Дзякуй, што вы з намі! Застаемся разам у Новым годзе!

Гэта праграма, скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.

У канцы года 20 удзельніц Акселератара сустрэліся разам, каб з дапамогай экспертак “дашліфаваць” свае праектныя ідэі, навучыцца прасоўваць іх, атрымаць карысныя парады па заканадаўстве і падтрымаць адна адну.

Да канца лютага ўдзельніцы Акселератара змогуць таксама скарыстацца ментарскай падтрымкай, каб распачаць рэалізацыю сваіх задумаў.

Мы маем таксама шмат амбітных планаў на 2025 год! Таму вельмі спадзяемся, што вы застанецеся з намі і мы яшчэ зробім разам шмат карысных і цікавых справаў! А пакуль яшчэ раз шчыры дзякуй і ўсяго найлепшага ў Новым годзе!

Пазнакі: