Перайсці да змесціва

Як ствараць эфектыўныя CV і партфоліа? ByWomen Aкселератар запрашае жанчын на анлайн заняткі

Як ствараць эфектыўныя CV і партфоліа? ByWomen Aкселератар запрашае жанчын на анлайн заняткі

Калі вы хочаце навучыцца асновам стварэння якаснага рэзюмэ і партфоліа, якія прыцягнуць увагу працадаўцаў або кліентаў і дапамогуць вылучыцца сярод канкурэнтаў – запрашаем на майстар-клас з Ганнай Палей

На сустрэчы разбярэм, з чаго пачаць стварэнне CV, якіх памылак варта пазбягаць, разгледзім лепшыя прыклады прэзентацыі сябе для пошука працы, кліентаў ці прасоўвання асабістага брэнду. 

Асобна разгледзім LinkedIn як інструмент для прасоўвання сваёй экспертызы. 

Заняткі будуць карысныя тым, хто знаходзіцца ў пошуку новай працы, хто змяняе свой прафесійны накірунак, хто шукае працу ці распачынае сваю справу ў новай краіне ці задумваецца над прасоўваннем асабістага брэнду. 

Калі: 1 лютага ў 11.00 па Варшаве

Працягласць: 1 гадзіна. 

Экспертка: 

Як ствараць эфектыўныя CV і партфоліа? ByWomen Aкселератар запрашае жанчын на анлайн заняткі

Ганна Палей

Арт-прадзюсерка, прадпрымальніца, заснавальніца незалежнай культурніцка-адукацыйнай платформы pershykrok.by (2018-2022), CEO&сузаснавальніца стартапа maramora. 

Пра сябе кажа:

Я – аўтарка лекцый для жаночых камьюніці пра партфоліа, рэзюме і CV, якія наведалі больш за 200 чалавек.

Правяла больш за 60 кансультацый для жанчын па LinkedIn.

Супрацоўнічаю з НГА, каштоўнасці якіх падзяляю.

Як зарэгістравацца?

Запоўніце да 31 студзеня гэтую форму і мы дашлем вам спасылку для ўдзелу ў майстар-класе.

Гэта яшчэ не ўсё:)

8 і 15 лютага мы правядзем яшчэ два карысныя для жанчын анлайн майстар-класы. Сачыце за нашымі абвесткамі на:

ifae.live

https://www.facebook.com/ifae.live.by

https://www.linkedin.com/company/international-foundation-for-adult-education/

https://www.instagram.com/ifae.live/

Што такое ByWoman Accelerator?

Гэта праграма, скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.

У межах праграмы адбываюцца афлайн сустрэчы і індывідульныя ментарскія кансультацыі па пытаннях распрацоўкі і прасоўвання ўласных праектаў, працы ў камандзе, уласнага брэнда, пошуку магчымасцяў фінансавання, прававых аспектах стварэння сваёй справы і г.д.

Хто арганізатары ByWomen Акселератара?

Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (Польшча), заснаваны людзьмі з вялікім досведам грамадска-карыснай працы ў Беларусі.

Гэты праект здзяйсняецца пры падтрымцы Амбасады Канады ў Польшчы праз Канадскі фонд мясцовых ініцыятыў.