
Разабрацца з асновамі працы алгарытмаў Інстаграм, прадумаць эфектыўныя стратэгіі продажаў праз гэтую сацсетку, абмеркаваць частыя памылкі ў капірайтынгу кантэнта, каб не нарабіь іх у час прасоўвання сваіх праектаў і паслуг. Акселератар ByWoman запрашае беларусак на чарговыя анлайн майстар-клас, які правядзе Ліза Ветрава.
Таксама мы разгледзім ключавыя стратэгіі, якія дапамогуць вам не толькі павялічыць ахопы аўдыторыі, але і забяспечаць стабільны рост продажаў праз Instagram.
Вы атрымаеце практычныя інструменты для працы ў Інстаграм, зразумееце, як будаваць камунікацыю-анлайн, што сапраўды працуе, і як весці старонку так, каб яна не забірала шмат вашага часу і пры гэтым эфектыўна працавала, даючы вынікі.
Калі: 8 лютага ў 11.00 па Варшаве
Працягласць: 2 гадзіны.
Экспертка:

Ліза Ветрава
Медыя-экспертка, паспяховая беларуская блогерка, грамадская дзеячка.
Спецыялізуецца на стварэнні, прасоўванні кантэнту, а таксама стратэгічным развіцці і планаванні на пляцоўках Instagram і TikTok.
Кіраўніца аддзелу камунікацый грамадскай арганізацыі “Годна”.
Праводзіць кансультацыі і дапамагае ў ментарстве беларускаму бізнесу, НГА, актывістам і актывісткам, журналістам і журналісткам.
Як зарэгістравацца?
Запоўніце да 7 лютага форму заяўкі і мы дашлем вам спасылку для ўдзелу ў майстар-класе.
Гэта яшчэ не ўсё:)
Мы плануем новыя карысныя для жанчын анлайн майстар-класы. Сачыце за нашымі абвесткамі на:
https://www.facebook.com/ifae.live.by
https://www.linkedin.com/company/international-foundation-for-adult-education/
https://www.instagram.com/ifae.live/
Што такое ByWoman Accelerator?
Гэта праграма, скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.
У межах праграмы адбываюцца афлайн сустрэчы і індывідульныя ментарскія кансультацыі па пытаннях распрацоўкі і прасоўвання ўласных праектаў, працы ў камандзе, уласнага брэнда, пошуку магчымасцяў фінансавання, прававых аспектах стварэння сваёй справы і г.д.
Хто арганізатары ByWomen Акселератара?
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (Польшча), заснаваны людзьмі з вялікім досведам грамадска-карыснай працы ў Беларусі.
Гэты праект здзяйсняецца пры падтрымцы Амбасады Канады ў Польшчы праз Канадскі фонд мясцовых ініцыятыў.