Перайсці да змесціва

Інвестуй у сябе: фінансавая пісьменнасць  для жанчын. ByWomen Aкселератар запрашае на анлайн заняткі

Інвестуй у сябе: фінансавая пісьменнасць  для жанчын. ByWomen Aкселератар запрашае на анлайн заняткі

Адна з вяліках праблем жанчын – тое, што мы недастаткова гаворым пра грошы і клапоцімся пра ўласны фінансавы дабрабыт. І тады абавязкова надыходзіць момант, калі даводзіцца шкадаваць пра гэта і апасацца, што ўжо позна нешта змяняць.

Ёсць і іншыя жанчыны, якія здзяйснялі фінансавыя памылкі і спрабуюць знайсці свой шлях у каламутных фінансавых водах, але не заўсёды атрымліваюць неабходную падтрымку і заахвочванне.

Запрашаем на чарговы майстар-клас для жанчын, які абдываецца ў межах праграмы “ByWomen Accelerator”.

Мы паразважаем пра тое:

  • калі наступіць лепшы час, каб жыць, і каб інвеставаць
  • у чым сэнс інвестыцый па-жаночаму
  • якія ёсць рызыкі і магчымасці ў інвеставанні
  • з чаго лепш пачаць і чаму
  • куды потым рухацца
  • абмяркуем паспяховыя і правальныя кейсы і стратэгіі.

Калі: 15 лютага ў 11.00 па Варшаве

Працягласць: 2 гадзіны.

Экспертка: 

Таццяна Сафонава

Верыць у ідэю жаночага супрацоўніцтва і сястрынства.

Збірае жаночыя сняданкі ў Варшаве, дзе дзяўчаты знаёмяцца, дзеляцца думкамі і ідэямі, і ствараюць свае калабарацыі.

Адзін з любімых напрамкаў дзейнасці – фінансы і інвеставанне.

Таццяна ўпэўнена, што жанчыны любога ўзросту павінны цвёрда стаяць на ўласных нагах.

Інвестуй у сябе: фінансавая пісьменнасць  для жанчын. ByWomen Aкселератар запрашае на анлайн заняткі

Як зарэгістравацца?

Запоўніце да 14 лютага форму заяўкі і мы дашлем вам спасылку для ўдзелу ў майстар-класе.

Сачыце за нашымі абвесткамі:

ifae.live

https://www.facebook.com/ifae.live.by

https://www.linkedin.com/company/international-foundation-for-adult-education/

https://www.instagram.com/ifae.live/

Што такое ByWoman Accelerator?

Гэта праграма, скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.

У межах праграмы адбываюцца афлайн сустрэчы і індывідульныя ментарскія кансультацыі па пытаннях распрацоўкі і прасоўвання ўласных праектаў, працы ў камандзе, уласнага брэнда, пошуку магчымасцяў фінансавання, прававых аспектах стварэння сваёй справы і г.д.

Хто арганізатары ByWomen Акселератара?

Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (Польшча), заснаваны людзьмі з вялікім досведам грамадска-карыснай працы ў Беларусі.

Гэты праект здзяйсняецца пры падтрымцы Амбасады Канады ў Польшчы праз Канадскі фонд мясцовых ініцыятыў.