Перайсці да змесціва

ByWomen Accelerator: час падводзіць вынікі

ByWomen Accelerator: час падводзіць вынікі

Прадставіць вынікі сваіх праектаў і падзяліцца планамі на будучыню змогуць удзельніцы заключнай сустрэчы праграмы ByWomen Accelerator, якая адбудзецца 22 лютага ў Варшаве.

Нягледзячы на тое, што праграма доўжылася ўсяго тры месяцы, многія яе ўдзельніцы ўжо паспелі распачаць рэалізацыю праектаў, з якімі прыйшлі на Акселератар. Сярод іх – “Бізнес-клуб для жанчын- прадпрымальніц у Польшчы”, “Business English Speaking Club”,  «Belarusian Women Code”, «Выжыць, але не жыць” ды іншыя. Больш падрабязна пра іх мы распавядзем у справаздачным артыкуле пра вынікі сустрэчы.

Апроч прэзентацыі вынікаў праектаў і заслужаных сертыфікатаў удзельніц таксама чакае майстар-клас “Простыя крокі па паляпшэнні навыкаў публічных выступаў”.

ByWomen Accelerator: час падводзіць вынікі

Яго вядоўца – Валянціна Чэкан, з’яўляецца вядомай кансультантай па падрыхтоўцы экспертных выступаў, самапрэзентацый, інтэрв’ю для SMI, пітчынгу.

Кансультуе грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, з’яўляецца заснавальніцай некалькіх праектаў у сферы школьнай і дадатковай адукацыі, ментаркай у праграмах падтрымкі жанчын-прадпрымальніц.

Спікерка-коўч праектаў TEDxMinsk, TEDxWomen, TEDxYouth.

У час майстар-класу Валянціна распавядзе, на што звятаць увагу на этапе падрыхтоўкі да выступу, як структураваць сваю прамову і ўтрымліваць увагу аўдыторыі.

Пра гэта мы таксама распавядзем крыху пазней, а пакуль невялікі спойлер з выступу Валянціны:

ByWomen Accelerator: час падводзіць вынікі

Што такое ByWoman Accelerator?

Гэта праграма, скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.

У межах праграмы адбываліся афлайн сустрэчы, індывідуальныя ментарскія кансультацыі па пытаннях распрацоўкі і прасоўвання ўласных праектаў, працы ў камандзе, уласнага брэнда, пошуку магчымасцяў фінансавання, прававых аспектах стварэння сваёй справы і г.д. Асобным элементам праграмы былі таксама анлайн майстар-класы, прысвечаныя цікавым для ўдзельніц Акселератара тэмам.

Хто арганізатары ByWomen Акселератара?

Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (Польшча), заснаваны людзьмі з вялікім досведам грамадска-карыснай працы ў Беларусі.

Гэты праект здзяйсняецца пры падтрымцы Амбасады Канады ў Польшчы праз Канадскі фонд мясцовых ініцыятыў.