Перайсці да змесціва

Школа журналістыкі IFAE: ёсць другі выпуск!

Школа журналістыкі IFAE: ёсць другі выпуск!

Больш за 30 публікацый у прафесійных беларускіх медыя, прапановы супрацы, карысныя журналісцкія веды і ўменні – з такімі набыткамі “выпусціліся” удзельнікі другога набора Школы журналістыкі IFAE.

Школа пачала сваю працу з інтэнсіўнага чатырохдзённага трэнінга, якія адбыўся ў самым пачатку лістапада. Тут студэнты з Вільні, Варшавы, Вроцлава і Гданьска засвойвалі асновы журналістыкі: вучыліся шукаць інфармацыю, пісаць навіны, ствараць загалоўкі, рабіць эксплэйнеры, здымаць.

Далей распачаўся найважнейшы этап праграмы – анлайн стажыроўка ў рэдакцыях трох беларускіх медыя. На працягу двух месяцаў з дапамогай рэдактароў-ментараў нашыя стажоры знаёміліся з працай рэдакцый, атрымлівалі заданні, рыхтавалі свае публікацый. А яшчэ наведвалі дадатковыя анлайн заняткі, у час якіх паглыблялі свае веды па журналістыцы.

Некаторыя з публікацый нашых студэнтаў атрымаліся вельмі рэзананснымі і актыўна перадрукоўваліся іншымі беларускімі медыямі.

Так, дзякуючы адной з публікацый удалося захаваць шэлтэр для беларусаў у Вроцлаве, а пасля іншага матэрыялы неабыякавыя людзі сабралі грошы герою публікацыі, які патрапіў у цяжкую сітуацыю.

Пасля стажыроўкі адразу некалькі чалавек атрымалі прапанову працягнуць супрацоўніцтва з рэдакцыяй.

Паслухайце, што кажуць пра Школу яе выпускнікі:

Школа журналістыкі IFAE працуе з вясны 2024 г. Яе зснавальнікі дагэтуль больш за 25 год праводзілі такую Школу ў Беларусі. 

Мэтай Школы з’яляецца развіццё кампетэнцый людзей, якія плануюць працаваць у медыя, а таксама ствараць уласны якасны медыякантэнт.