Перайсці да змесціва

BonJour! Бярэм удзел у міжнародным праекце па развіцці медыякампетэнцый сталых людзей

BonJour! Бярэм удзел у міжнародным праекце па развіцці медыякампетэнцый сталых людзей

Дапаможнік для адукатараў, навучальная платформа для сталых людзей, новыя міжнародныя і мясцовыя трэнінгі, фестываль медыяпісьменнасці – гэта толькі частка “прадуктаў” праекта, які Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) робіць са сваімі партнёрамі з Аўстрыі, Італіі, Партугаліі, Польшчы і Турцыі.

BonJour! Бярэм удзел у міжнародным праекце па развіцці медыякампетэнцый сталых людзей

У час чарговай сустрэчы каманды праекта BonJour! Media Literacy for Elderly, якая адбылася 12-13 сакавіка ў аўстрыйскім Вінэр-Нойштадце, узгадняліся бліжэйшыя дзеянні і сферы адказнасці партнёраў.

У прыватнасці, былі адмеркаваныя першая версія дапаможніка для медыяадукатараў, а таксама канцэпцыя электроннай навучальнай платформы для сталых людзей.

Ужо ў траўнi IFAE плануе правесцi трэнiнг для медыяадукатараў, якія маглі б навучаць сталых людзей асновам медыяпісьменнасці.

А ў чэрвені эксперты фонда правядуць мiжнародны трэнiнг па медыяпiсьменнасцi для сталых людзей з Аўстрыi, Iталii, Турцыi, Партугaлii i Польшчы. Да ўдзелу ў ім будуць запрошаныя некалькі сталых беларусаў, якія жывуць зараз у Польшчы.

BonJour! Бярэм удзел у міжнародным праекце па развіцці медыякампетэнцый сталых людзей

Праект “BonJour! Enhancing the Critical Media Literacy of the Elderly through Digital Education and Journalism” падтрыманы ў межах праграмы Erasmus+ INDIRE і рэалізуецца арганізацыяй EduVita (Італія) у партнёрстве з Fundacja Pro Scientia (Польшча), Nazilli Nazhayat (Турцыя), My Madeira Island (Партугалія), EBI (Аўстрыя), а таксама Міжнародным фондам развіцця адукацыі дарослых (IFAE).