Перайсці да змесціва

BonJour! Маем новы выпуск медыятрэнераў

BonJour! Маем новы выпуск медыятрэнераў

Як адрозніць праўдзівую інфармацыю ад маніпуляцыі і падману, як не патрапіць у пасткі тэлефонных і інтэрнэтных злодзеяў, як зняць на тэлефон відэа і як выкарыстоўваць Тэлеграм для сувязі з сябрамі і блізкімі. Гэта тэмы заняткаў, якія распрацавалі ўдзельнікі трэнінга для трэнераў па медыяпісьменнасці, які скончыўся 16 траўня ў Варшаве.

Удзел у ім бралі журналісты, медыяэксперты, грамадскія актывісты і адукатары.

На працягу трох дзён яны засвойвалі асновы планавання інтэрактыўных заняткаў, дыскутавалі пра прынцыпы навучання дарослых і асаблівасці навучання сталых людзей.

Трэнінг для трэнераў быў пабудаваны на аснове цыкла навучання праз досвед. Таму ўдзельнікі не толькі знаёміліся з тэарэтычнымі асновамі трэнерскай працы, але і засвойвалі новыя метады, практыкаваліся планаваць заняткі з дапамогай трэнерскай матрыцы.

BonJour! Маем новы выпуск медыятрэнераў

Разынкай трэнінга сталі чатыры праведзеныя ўдзельнікамі заняткі па розных аспектах медыяпісьменнасці для сталых людзей.

Пасля кожнага з іх аўтары заняткаў атрымалі маглі самі прааналізаваць сваю працу і атрымаць парады ад сваіх калег.

Вось некалькі водгукаў ад ўдзельнікаў трэнінга:

Тэорыя, практыка, назіранне за працай трэнераў – неверагодны досвед!

Успомніла, пра што забылася ад даўніх трэнінгаў, пакуль не мела трэнерскай практыкі. Даведалася пра асаблівасці працы са старшым узростам, даведалася і паспрабавала новыя для сябе методыкі.

Змістовно, логічно побудовано. Активна участь учасників та учасниць. Чудові логістичні моменти, комфортно та безпечно працювати. Програма насичена та широка, у висновку конкретні завдання та продукти готові.

Было усё тое, што мне патрэбна! Дзякуй!)

BonJour! Маем новы выпуск медыятрэнераў

Трэнінг для трэнераў з’яўляецца часткай праекта “BonJour! Enhancing the Critical Media Literacy of the Elderly through Digital Education and Journalism”, які падтрыманы ў межах праграмы Erasmus+ INDIRE і рэалізуецца арганізацыяй EduVita (Італія) у партнёрстве з Fundacja Pro Scientia (Польшча), Nazilli Nazhayat (Турцыя), My Madeira Island (Партугалія), EBI (Аўстрыя), а таксама Міжнародным фондам развіцця адукацыі дарослых (IFAE).

Пазнакі: