Перайсці да змесціва

Запрашаем далучыцца да стварэння Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы

Запрашаем далучыцца да стварэння Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы

Калі вы з Беларусі і зараз жывеце ў Польшчы, калі вам больш за 55 год і вы адчуваеце патрэбу ў цёплых стасунках, калі вам хочацца быць бліжэй – да сваёй мовы, культуры, асяроддзя, бліжэй да сваіх  – запрашаем! 

Мы хочам сабраць разам людзей, якія:

  • маюць патрэбу ў падтрымцы і самі гатовыя падтрымліваць іншых
  • ведаюць, што варта рабіць, каб беларусы перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту за мяжой былі актыўнымі і адукаванымі
  • гатовыя (незалежна ад ўзросту) быць у ліку стваральнікаў і выкладчыкаў пляцовак для сталых людзей.

Мы пачынаем з даследавання патрэбаў і магчымасцяў, каб зразумець, ці гэта патрэбна сталым беларусам у Польшчы і якім чынам маглі б працаваць такія пляцоўкі.

Калі б вы хацелі б узяць удзел у стварэнні такіх пляцовак, навучацца ці навучаць іншых, альбо дапамагчы нам з арганізацыйнай працай – калі ласка, запоўніце да 1 чэрвеня гэтую анкету

Гэта дапаможа нам лепш зразумець адукацыйныя і іншыя патрэбы сталых беларусаў у Польшчы, а таксама знайсці людзей, на якіх мы зможам абапірацца ў гэтай працы.

У найбліжэйшыя месяцы мы плануем таксама правесці ў 2-3 польскіх гарадах сустрэчы са сталымі людзьмі, а таксама патэнцыйнымі выкладчыкамі, арганізатарамі і валанцёрамі, якія гатовыя працаваць разам з намі. На гэтыя сустрэчы мы запросім найперш тых, хто запоўніць форму заяўкі (глядзі вышэй).

Тых, хто захоча супрацоўнічаць далей з намі, мы запросім ў жніўні на Акадэмію сеньёраў-лідэраў. 

Там мы будзем развіваць важныя арганізатарскія кампетэнцыі, ствараць адукацыйныя ды іншыя планы дзейнасці для будучых пляцовак, каб ужо сёлета распачаць іх працу.

Чаму мы? 

Мы больш за 15 год працавалі для развіцця першага беларускага “Універсітэту Залатога Веку”. Мы ведаем, якімі прынцыпамі і каштоўнасцямі кіравацца, ведаем, як з нуля стварыць месца, якое будзе дапамагаць жыць актыўна і быць запатрабаванымі, ведаем, як пісьменна працаваць са сталымі людзьмі – каб ім было бяспечна, цікава і карысна. 

Мы ведаем, як цяжка адаптавацца ў новай краіне, як складана здабыць сяброў і прыязнае атачэнне, як складана інтэгравацца ў розныя супольнасці. Мы хочам, каб у сталых беларусаў, якія перажываюць шмат стрэсу, з’явілася падтрымліваючае асяроддзе. 

Менавіта таму мы хочам стварыць прыязныя для сталых людзей пляцоўкі ў Польшчы, дзе вы знойдзеце ўвагу, цеплыню, новыя веды і спрыяльнае асяроддзе, у якім вам будзе камфортна. 

Мы ніколі не працавалі фармальна. Мы вельмі адказна ставімся да тых людзей, якіх мы падбіраем у каманду. Мы робім нашыя праграмы з вялікай любоўю і адказнасцю да людзей, якія да нас прыходзяць.

Мы маем добрых мясцовых і міжнародных партнёраў, разам з якімі ўжо зараз робім цікавыя і карысныя праекты для сталых людзей і не толькі.

Калі вам цікава стаць ля вытокаў стварэння Беларускага “Універсітэту Залатога Веку” у Польшчы – запрашаем!

Запрашаем далучыцца да стварэння Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы

Наш праект дафінансаваны са сродкаў Polsko-Amerykańskiej Fundacji Wolności у межах праграмы RITA – Przemiany w regionie, які рэалізуе Fundacja Edukacja dla Demokracji.

Дзякуй за падтрымку!
Пазнакі: