
Ці патрэбныя адукацыйна-інтэграцыйныя пляцоўкі для сталых беларусаў у Польшчы? Якія тэмы навучання самыя запатрабаваныя? Ці ёсць ахвотныя праводзіць заняткі? На якой базе гэтыя заняткі маглі б адбывацца?
Больш за сто чалавек узялі ўдзел у анкетаванні, якое Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) праводзіў у межах пілотнага праекта, скіраванага на стварэнне Беларускага УЗВ у Польшчы.
Наступны этап – правядзенне фокус-групаў у 3 гарадах Польшчы з людзьмі, якія бралі ўдзел у анкетаванні і выказалі жаданне ўдзельнічаць у праекце як студэнты, выкладчыкі альбо мясцовыя арганізатары. Першая такая сустрэча ўжо адбылася 5 чэрвеня ў Вроцлаве.
Больш за 90 чалавек з тых, хто запоўнілі анкету, гатовыя наведваць заняткі Беларускага УЗВ, калі такі будзе створаны. Больш за 40 чалавек гатовыя самі праводзіць заняткі.
А вось якія тэмы навучання аказаліся самымі папулярнымі:

Удзельнікі апытання таксама актыўна прапаноўвалі ўласныя тэмы: штучны інтэлект, кніжны клуб, паэтычная гасцёўня і інш.
Вялікую колькасць тэмаў для навучання прапанавалі таксама патэнцыйныя выкладчыкі. Тут і замежныя мовы, і нейраграфіка, і стварэнне відэа, і штучны інтэлект, і ткацтва традыцыйных беларускіх паясоў, і пілатэс ды шмат чаго іншага!
Здорава, што вы вырашылі выкарыстаць свой досвед і наладзіць у польскіх гарадах актыўнасць для людзей сталага ўзросту! На вуліцах Беластока не бачу шмат беларусаў і ўкраінцаў у старшым веку, але можа яны сядзяць па дамах? А вось актыўнасць палякаў 60+ вельмі падабаецца!
Даўно марыла,каб паўстаў такі Унівэрсітэт для беларусаў! Поспехаў усім нам!
Цяпер арганізатары праекта распачынаюць шэраг сустрэчаў з людзьмі, ахвотнымі браць у ім удзел.
Першая з іх адбылася 5 чэрвеня ў Вроцлаве. Яе ўдзельнікі выказалі вялікую зацікаўленасць у стварэнні адукацыйнай пляцоўкі для сталых беларусаў.
Некаторыя з тых, хто прыйшоў на сустрэчу, гатовыя самі дзяліцца ведамі. Прагучалі прапановы праводзіць заняткі па вывучэнні свайго радаводу, разам глядзець і абмяркоўваць кіно, займацца творчасцю.
25 чэрвеня такая ж сустрэча адбудзецца ў Беластоку, а ў ліпені – і ў Варшаве, адкуль было атрымана найбольш анкет.
У жніўні адбудзецца Акадэмія сеньёраў-лідэраў, на якую будуць запрошаныя людзі, гатовыя ўзяць на сябе арганізацыйную працу на месцах.
Тут яны змогуць распрацаваць планы працы пляцовак Беларускага УЗВ у сваіх гарадах, развіць неабходныя лідэрскія і арганізатарскія кампетэнцыі, пазнаёміцца з лепшым беларускім і польскім досведам працы па актывізацыі сталых людзей.

Наш праект дафінансаваны са сродкаў Polsko-Amerykańskiej Fundacji Wolności у межах праграмы RITA – Przemiany w regionie, які рэалізуе Fundacja Edukacja dla Demokracji.
Дзякуй за падтрымку!