Перайсці да змесціва

BonJour! Навучаем сталых людзей асновам медыяпісьменнасці

BonJour! Навучаем сталых людзей асновам медыяпісьменнасці

Пяць краін, шэсць моваў, цікавыя заняткі і дыскусіі: у Вроцлаве адбыўся трэнінг па асновах медыяпісьменнасці для сталых людзей і адукатараў з Аўстрыі, Італіі, Партугаліі, Польшчы і Турцыі.

Трэнінг з’яўляецца часткай міжнароднага праекта  “BonJour! Enhancing the Critical Media Literacy of the Elderly“.

BonJour! Навучаем сталых людзей асновам медыяпісьменнасці

Заняткі праводзілі адукатары, падрыхтаваныя на папярэдніх этапах праекта. Так, эксперты IFAE Лана і Вітаўт Руднікі правялі сесію знаёмства, а таксама дапамагалі ўдзельнікам разабрацца з тым, што такое медыяпісьменнасці і якія ўменні патрэбныя медыяпісьменным людзям. Яны ж праводзілі сесіі для адукатараў, на якіх абмяркоўваліся вынікі заняткаў.

BonJour! Навучаем сталых людзей асновам медыяпісьменнасці

Эксперты з Аўстрыі правялі занятак пра тое, як правяраць надзейнасць крыніц інфармацыі. Партнёры з Партугаліі правялі віктарыну, у час якой трэба было адрозніваць праўдзівыя навіны ад фэйкаў. Калегі з Турцыі тлумачыць, што такое фішынг і як пазнаць фішынгавыя атакі.

BonJour! Навучаем сталых людзей асновам медыяпісьменнасці

Трэнінг дазволіў апрабаваць матэрыялы заняткаў, якія будуць апублікаваныя ў дапаможніку для адукатараў і на электроннай навучальнай платформе для сталых людзей.

BonJour! Навучаем сталых людзей асновам медыяпісьменнасці

Атрыманы досвед будзе скарыстаны таксама ў час нацыянальных трэнінгаў, якія адбудуцца ўвосень.

BonJour! Навучаем сталых людзей асновам медыяпісьменнасці

Разынкай сустрэчы ў Вроцлаве стала міжкультурная вечарына, дзе ўдзельнікі мелі магчымасць паспяваць свае песні, паказаць народныя танцы і пачаставаць іншых нацыянальнымі прысмакамі. Тут не абыйшлося без беларускіх спеваў і танцаў, а таксама дранікаў!

BonJour! Enhancing the Critical Media Literacy of the Elderly

Праект “BonJour! Enhancing the Critical Media Literacy of the Elderly through Digital Education and Journalism” падтрыманы ў межах праграмы Erasmus+ INDIRE і рэалізуецца арганізацыяй EduVita (Італія) у партнёрстве з Fundacja Pro Scientia (Польшча), Nazilli Nazhayat (Турцыя), My Madeira Island (Партугалія), EBI (Аўстрыя), а таксама Міжнародным фондам развіцця адукацыі дарослых (IFAE).

BonJour! Навучаем сталых людзей асновам медыяпісьменнасці