Перайсці да змесціва

Беларускі Універсітэт Залатога Веку ў Польшчы: едзем у Беласток!

Беларускі Універсітэт Залатога Веку ў Польшчы: едзем у Беласток!

25 чэрвеня ў сталіцы Падляшша адбудзецца сустрэча для беларусаў, якія хацелі б далучыцца да стварэння “Універсітэта Залатога Веку” у Польшчы.

У час сустрэчы будуць абмеркаваныя канцэпцыя гэтага праекта, магчымыя тэмы і фарматы навучання, якія могуць быць цікавымі для сталых беларусаў.

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца як будучыя студэнты Універсітэту Залатога Веку, так і патэнцыйныя выкладчыкі і валанцёры.

Адрас: ul. Sienkiewicza 82, Białystok
Час: 17:00

Такога кшталту сустрэча ўжо адбылася 5 чэрвеня ў Вроцлаве.

Арганізатары праекту плануюць таксама сустрэчы ў Варшаве і Гданьску.

Самыя актыўныя ўдзельнікі гэтых сустрэч будуць запрошаныя на Акадэмію сеньёраў-лідэраў у жніўні.

Беларускі Універсітэт Залатога Веку – гэта новая ініцыятыва для сталых беларусаў, якія апынуліся па-за Радзімай і хочуць працягваць вучыцца, дзяліцца досведам, знаёміцца з іншымі і адчуваць падтрымку і сваю значнасць.

Папярэдне плануецца, што Універсітэт будзе дзейнічаць у форме некалькіх адукацыйна-інтэграцыйных пляцовак у розных гарадах Польшчы.

Ініцыятарамі праекта з’яўляюцца заснавальнікі Міжнароднага фонд развіцця адукацыі дарослых (зарэгістраваны ў Варшаве вясной 2023 г.). Дагэтуль на працягу многіх гадоў яны развівалі “Універсітэт Залатога Веку” ў Беларусі і цяпер адаптуюць гэты досвед для беларусаў у Польшчы.

Сустрэча ў Беластоку арганізуецца пры падтрымцы мясцовага партнёра- Фонда OKNO NA WSCHÓD.

Беларускі Універсітэт Залатога Веку ў Польшчы: едзем у Беласток!

Праект дафінансаваны са сродкаў Polsko-Amerykańska Fundacja Wolności у межах праграмы “RITA – Przemiany w regionie”, якую рэалізуе Fundacja Edukacja dla Demokracji.

Дзякуй за падтрымку!

Пазнакі: