Дзякуй, Беласток! У сталіцы Падляшша прэзентавалі праект па стварэнні Беларускага Універстэту Залатога Веку
Сустрэча адбылася 25 чэрвеня і сабрала каля 20 чалавек: тэатралаў, адукатараў, журналістаў, грамадскіх актывістаў, сталых людзей.
Ініцыятары праекта – Лана і Вітаўт Руднікі, расправялі пра гісторыю руху універсітэтаў трэцяга веку ў свеце, а таксама пра тое, як яны бачаць працэс стварэння Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы.
Удзельнікі сустрэчы прапанавалі шмат цікавых тэмаў заняткаў, якія маглі б праходзіць на беластоцкай пляцоўцы УЗВ, калі такая будзе створаная.
Адразу на сустрэчы знайшліся людзі, гатовыя праводзіць заняткі па польскай мове, гісторыі і культуры Беларусі, скандынаўскай хадзе, маляванні, тэатральным майстэрстве і г.д.
У жніўні некалькі актывістаў з Беластоку будуць запрошаныя на Акадэмію лідэраў Універсітэту Залатога Веку, каб распрацаваць там праграму заняткаў, якія могуць пачацца ўжо ў гэтую восень.
У ліпені сустрэчы па абмеркаванні канцэпцыі Беларускага УЗВ адбудуцца таксама ў Гданьску і Варшаве.
Сустрэча ў Беластоку праходзіла ў межах праекта, дафінансаванага са сродкаў Polsko-Amerykańska Fundacja Wolności у межах праграмы “RITA – Przemiany w regionie”, якую рэалізуе Fundacja Edukacja dla Demokracji.