Перайсці да змесціва

Гданьск можа стаць яшчэ адной пляцоўкай Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы

Гданьск можа стаць яшчэ адной пляцоўкай Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы

Сустрэча, у час якой прэзентавалася канцэпцыя стварэння УЗВ, адбылася 3 ліпеня ў Музэі Салідарнасці. Удзел у ёй брала каля 20 цікавых і апантаных людзей самага рознага ўзросту.

Гданьск можа стаць яшчэ адной пляцоўкай Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы

Гданьск стаў ужо трэцім горадам, куды завіталі ініцыятары стварэння Універсітэта і ў кожным горадзе былі свая атмасфера і спецыфіка. 

У Гданьску было шмат людзей “залатога ўзросту”. Усе яны апынуліся тут у розны час і з розных прычын.

Ідэя па стварэнні УЗВ была ўспрынятая вельмі цёпла і на нашых вачах “абрастала” ініцыятывамі:

– я магу праводзіць экскурсіі і падарожжы

– я магу зарганізаваць хор і рабіць артэрапеўтычныя заняткі

– я магу быць арганізатаркай – магу шукаць людзей/памяшканні

– я магу праводзіць курс па стварэнні анімаваных фільмаў (на аснове персанальных гісторый).

Гданьск можа стаць яшчэ адной пляцоўкай Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы

Таксама на сустрэчы прагучалі шмат няпростых персанальных гісторый пра тое, з чым прыходзіцца сутыкацца чалавеку пенсійнага ўзросту, які вымушана апынуўся ў іншай краіне і не мае магчымасці перааформіць пенсію, знайсці годную працу.

Гучалі прапановы больш увагі звяртаць на адстойванне правоў людей сталага ўзросту, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы – дапамагаць з працаўладкаваннем, прававымі і псіхалагічнымі кансультацыямі. 

Наперадзе яшчэ сустрэча з патэнцыйнымі студэнтамі і выкладчыкамі пляцоўкі УЗВ у Варшаве, якая адбудзецца 19 ліпеня.

А ў жніўні самыя актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы сустрэч у Вроцлаве, Беластоку, Гданьску і Варшаве будуць запрошаныя на Акадэмію Лідэраў Залатога Веку.

Там яны змогуць пазнаёміцца з цікавым польскім досведам актывізацыі сталых людзей, развіць свае лідэрскія кампетэнцыі, распрацаваць дэталёвыя планы працы пляцовак УЗВ у сваіх гарадах, каб ужо ўвосень правесці там першыя заняткі.

Гданьск можа стаць яшчэ адной пляцоўкай Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы
Гданьск можа стаць яшчэ адной пляцоўкай Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы

Сустрэча ў Гданьску праходзіла ў межах праекта, дафінансаванага са сродкаў Polsko-Amerykańska Fundacja Wolności у межах праграмы “RITA – Przemiany w regionie”, якую рэалізуе Fundacja Edukacja dla Demokracji.

Дзякуй за падтрымку!

Пазнакі: