
Шукаеш свой шлях у журналістыцы? Пачні яго разам з намі! Легендарная Школа з амаль 30 гадовай гісторыяй, зручны фармат навучання ў невялікай групе, выдатныя журналісты-выкладчыкі, стажыроўка ў рэдакцыі і магчымасць знайсці працу сваёй мары. Заяўкі на ўдзел прымаем да 25 кастрычніка.
З чаго складаецца Школа?
- Кароткатэрміновы (4 дні) экспрэс-курс па асновах журналістыкі (11-14 лістапада), які закладзе табе “базу”. Вядоўцамі курса будуць дасведчаныя журналісты і рэдактары, якія штодня працуюць з тэкстамі, відэа, інфаграфікай і г.д. Ты навучышся шукаць інфармацыю, пісаць навіны, браць інтэрв’ю, здымаць, ствараць інфаграфіку, карыстацца інструментамі штучнага інтэлекту. Усё гэта – у жывым афлайн фармаце, у прыгожым месцы і ў добразычлівай атмасферы!
- Стажыроўка (анлайн) у рэдакцыях беларускіх медыяў (лістапад-снежань). Ты з галавой акунешся ў працу рэдакцыі, зможаш рыхтаваць свае матэрыялы з дапамогай рэдактароў-ментараў. Магчыма, тут ты атрымаеш сваю першую прапанову супрацы!
- Дадатковыя анлайн заняткі, якія паглыбяць твае веды ў розных аспектах журналістыкі (лістапад-снежань). Тэматыку заняткаў будзеце вызначаць вы самі! Заняткі правядуць вядомыя беларускія журналісты – прафесіяналы сваёй справы.
- Конкурс лепшых публікацый (снежань) з грашовымі ўзнагародамі для лепшых аўтараў і аўтарак публікацый, падрыхтаваных за час практыкі.
Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.
Самыя актыўныя выпускнікі і выпускніцы Школы будуць таксама запрошаныя ў чэрвені 2026 г. на IFAE MediaJam – сустрэчу выпускнікоў нашых праграм, прысвечаную развіццю карысных медыякампетэнцый і наладжванню карысных сувязяў!
Чаму варта заявіцца менавіта да нас?
Мы рыхтуем маладых беларускіх журналістаў амаль 30 год! Пачынаючы з 1997 года нашымі выпускнікамі сталі больш за 700 чалавек! Сёння нашыя выпускнікі самі з’яўляюцца вядомымі трэнерамі і экспертамі, кіруюць сваімі рэдакцыямі, працуюць у найлепшых беларускіх медыя, вядуць уласныя крутыя медыяпраекты. Больш за 20 нашых выпускнікоў з’яўляюцца лаўрэатамі прэстыжных нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.
Мы дапамагалі ставіць на ногі Школы журналістыкі ў розных беларускіх гарадах, каардынавалі працу Беларускай Школы медыяменеджменту (сумесна з нямецкай Акадэміяй Дойчэ Вэлле).
З 2023 года мы ладзім Школу на тэрыторыі Польшчы. Выпуснікі нашых двух папярэдніх “польскіх” набораў падрыхтавалі больш за 60 публікацый, а некаторыя ўжо працуюць у штаце рэдакцый, у якіх праходзілі практыку!
Мы ведаем і умеем зрабіць навучанне журналістыцы практычным, эфектыўным, цікавым!
Каго мы запрашаем?
Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед журналісцкай працы альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Мы вітаем таксама заяўкі ад людзей, якія плануюць развіваць уласныя медыяпраекты (блогі, ютуб-каналы, падкасты і г.д.).
Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 55 долараў).
Як заявіцца?
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 кастрычніка.
Пасля гэтага адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будзе прапанавана падцвердзіць свой удзел у Школе.
Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца асобы, якія якасна апішуць сваю матывацыю і падрабязнай адкажуць на іншыя пытанні ў форме заяўкі.
Вось што казалі і пісалі пра Школу нашыя нядаўнія выпускнікі:
Большое количество практики, много полезных и интересных знакомств, возможность по горячим следам применять свои знания на стажировке – всё это очень круто!
Было цікава, пазнавальна, вельмі цёпла і весела. Дзякуй за вельмі падрабязны разбор матэрыялу і практычныя заданні!
Мне было цікава ўсё! Усё, бо да гэтага не ведала літаральна нічога. Асабліва было карысна азнаёміцца з прынцыпамі журналісцікі, тэорыяй 4 вёдраў, разабраць стварэнне загалоўкаў і лідаў.
Зараз, калі чытаю нейкую навіну, магу ацаніць, добрая яна ці не:) Мне былі карыснымі веды пра эксплэйнеры (іх віды і як іх ствараць), як пісаць крутыя загалоўкі, вечназялёныя тэмы, 4 вядры!! і практыка для асобых імбрыкау пра тое, як мантаваць відосы.
За эти 4 дня я получила больше полезной информации, чем за 3 года в университете). Я нахожусь под большим впечатлением!
Самае карыснае – практыка, дзе адразу ж можна выкарыстаць атрыманыя веды і атрымаць фідбэк. Ні было ні хвіліны, каб я не была ўзрушанай і натхнёнай! Вельмі ўдзячная за самі веды і за іх падачу, за цудоўную атмасферу на занятках і за штуршок да развіцця!