Перайсці да змесціва

BonJour! Ствараем міжнародную электронную платформу па медыяпісьменнасці для сталых людзей

BonJour Medialitercay platform

Платформа складаецца з пяці модуляў (па 12 заняткаў у кожным) і будзе дасяжнай на ангельскай, італьянскай, нямецкай, партугальскай, польскай і турэцкай мовах. А на сайце IFAE ужо зараз ёсць некалькі заняткаў па-беларуску, падрыхтаваных нашай камандай.

Каманда ІФАЕ адказвала за распрацоўку заняткаў, прысвечаных журналістыцы і сторытэлінгу, а таксама спосабам візуалізацыі і прасоўвання гісторый, створаных сталымі людзьмі. Усе яны да канца года з’явяцца ў беларускай версіі на нашым сайце.

Усе заняткі падрыхтаваныя на аснове канцэпцыі мікранавучання, якая прадугледжвае стварэнне невялікіх па зместу блокаў для самастойнага навучання і для хуткай праверкі атрыманых ведаў.

BonJour! Ствараем міжнародную электронную платформу па медыяпісьменнасці для сталых людзей

Іншыя модулі платформы прысвечаныя лічбавым і тэхнічным кампетэнцыям, анлайн бяспецы, фактчэкінгу і анлайн удзелу.

https://www.ebi-eie.eu/bonjour/module-1-use-digital-skills/

Працоўная версія платформы дасяжная ўжо зараз, хоць праца на ёй яшчэ працягваецца.

Электронная платформа з’яўляецца часткай праекта “BonJour! Enhancing the Critical Media Literacy of the Elderly through Digital Education and Journalism”, падтрыманага ў межах праграмы Erasmus+ INDIRE .

Проект з пачатку 2024 г. рэалізуюць арганізацыі EduVita (Італія), Fundacja Pro Scientia (Польшча), Nazilli Nazhayat (Турцыя), My Madeira Island (Партугалія), EBI (Аўстрыя), а таксама Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE).

У межах праекта падрыхтаваны дапаможнік па медыяпісьменнасці для трэнераў, праведзеныя трэнінг для трэнераў і пробныя трэнінгі для сталых людзей.

У лістападзе партнёры па праекце збяруцца на Фестывалі медыяпісьменнасці для сталых людзей на Мадэйры (Партугалія).