Перайсці да змесціва

Беларускі УЗВ у Польшчы: адбылася першая сустрэча выкладчыкаў

Беларускі УЗВ у Польшчы: адбылася першая сустрэча выкладчыкаў

Каля 40 чалавек з розных гарадоў Польшчы ўзялі ўдзел у арыентацыйнай анлайн сустрэчы выкладчыкаў Беларускага Універсітэту Залатога Веку.

Заяўкі на выкладанне ў першым сезону УЗВ падалі 69 чалавек. Большасць з іх атрымалі запрашэнне да супрацы.

У час сустрэчы, якая прайшла 4 лістапада, былі прадстаўленыя канцэпцыя праграмы, вынікі ўжо зробленай працы і найбліжэйшыя задачы па арганізацыі працы Універсітэта.

«Засноўваем супольнасць, якая стварае сэнсы” – такую місію “Універсітэта Залатога Веку” агучыла на сустрэчы адна з яго  стваральніц Лана Руднік.

Беларускі УЗВ у Польшчы: адбылася першая сустрэча выкладчыкаў

– Я вельмі доўга “выношваю” адказ на пытанне “навошта”? І зусім нядаўна зразумела найбольш важную, ключавую ідэю, якая можа быць сэрцам нашага УЗВ. Ствараць цёплую, утульную супольнасць  для тых, каму самотна, каму незнаёма, каму няўтульна ў новых абставінах. Супольнасць людзей, якія будуць гатовыя навучаць і навучацца, засвойваць новыя і карысныя кампетэнцыі, супольнась, якая будзе даваць сілы і сэнсы.

Так, страшна. Мы ступаем на незнаёмую глебу. Як і калісьці, 16 год таму, калі мы пачыналі стварэнне першага такога Універсітэта ў Беларусі.

Пачыналі з вялікім энтузіязмам, надзеямі палепшыць якасць жыцця сталых людзей, стварыць праграму, якая б магла падтрымаць іх, зрабіць іх жыццё напоўненым і цікавым.

І зараз мы ізнову пачынаем. Пачынаем з вялікай каманды валанцёраў, гатовых спрычыніцца да такой выдатнай справы! Канечне, перажываем, што не атрымаецца, як мы задумалі. Але мы паспрабуем.

Białoruski Uniwersytet Złotego Wieku w Polsce

Што будзе адбывацца далей?

Да сярэдзіны лістапада выкладчыкі будуць рыхтаваць планы і анонсы сваіх будучых курсаў, а ўжо ў снежні пачнецца запіс студэнтаў.

Першы сезон УЗВ распачнецца ў сярэдзіне студзеня і будзе працягвацца чатыры месяцы.

Заняткі Універсітэта будуць праходзіць у Беластоку, Варшаве, Вроцлаве і Гданьску.

Пазнакі: