Перайсці да змесціва

Заняткі на любы густ: запішыся ў Віртуальны Універсітэт

Заняткі на любы густ: запішыся ў Віртуальны Універсітэт

Гісторыя і штучны інтэлект, як правільна здымаць фота і як даглядаць за сваёй скурай, як весці свой інстаграм і менапаўза без страху і болю, сакрэты беларускай кухні і экалагічныя рызыкі – абірайце заняткі на цікавыя для вас тэмы і запісвайцеся!

Заняткі Віртуальнага Універсітэту адбываюцца два-тры разы на тыдзень у 20.00 па беларускім часе (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

Рэгістрацыя на заняткі займае не больш за хвіліну. Націсніце на назву занятку ў календары ніжэй і запоўніце простую форму рэгістрацыі.

Віртуальны Універсітэт – гэта адукацыйная непалітычная і некамерцыйная пляцоўка, створаная ў 2021 годзе. 

Універсітэт працуе для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць важныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, развівацца і самарэалізоўвацца.

На старонцы Віртуальнага Універсітэта вы знойдзеце анонсы і запісы заняткаў, карысныя відэа і публікацыі.

Гэта ўжо дзявяты па ліку сезон Віртуальнага Універсітэта. Яго заняткі будуць доўжыцца да сярэдзіны лютага 2026 года.

За восем папярэдніх сезонаў праведзена больш за 200 заняткаў на самыя розныя тэмы. Удзел у іх бралі больш за 3000 чалавек ад 8 да 80 гадоў з розных  гарадоў Беларусі, а таксама з іншых краін.