
Фестываль быў арганізаваны ў сярэдзіне лістапада нашымі партнёрамі з My Madeira Island і Sociohabitafunchal, E.M., разам з якімі з 2024 г. мы рэалізуем праект BonJour! Enhancing the Critical Media Literacy of the Elderly through Digital Education and Journalism”.
Асноўнымі ўдзельнікамі фестывалю былі сталыя людзі.
Адным з галоўных момантаў фестывалю стала наша панэльная дэскусія з экспертамі, якія падзяліліся каштоўнымі ўражаннямі са сваёй кар’еры ў сферах журналістыкі і кібербяспекі.
Яны падкрэслілі ключавую ролю крытычнага мыслення ў сучасным інфармацыйным асяроддзі.

Мы дзякуем усёй партугальскай камандзе за натхняльнае мерапрыемства, якое ўключала семінары з удзелам мясцовых і міжнародных журналістаў, а таксама прэзентацыю відэаролікаў і газеты, створаных дарослымі 55+ і іх трэнерамі, якія ўдзельнічалі ў першым пілотным трэнінгу па медыяпісьменнасці, які праводзіла каманда IFAE.

Прадстаўнік нашай каманды Зміцер Ягораў распавёў у час трэнінга пра важнасць свабоднага выказвання меркаванняў і ролю журналістыкі ў сучасным грамадстве.

Што далей?
Зараз у межах праекта сканчаецца праца над электроннай платформай па медыяпісьменнасці для сталых людзей, якая будзе працаваць на пяці мовах. Наша каманда адказвала за распрацоўку блока платформы, прысвечанага сторытэлінгу.
У студзені-лютым у Італіі, Турцыі, Аўстрыі, Польшчы і Партугаліі пройдуць трэнінгі па медыяпісьменнасці для сталых людзей. Гэтыя заняткі будуць базавацца на матэрыялах платформы.
За адзін з такіх трэнінгаў адказвае каманда IFAE.
Праект “BonJour! Enhancing the Critical Media Literacy of the Elderly through Digital Education and Journalism” падтрыманы ў межах праграмы Erasmus+ INDIRE і рэалізуецца арганізацыяй EduVita (Італія) у партнёрстве з Fundacja Pro Scientia (Польшча), Nazilli Nazhayat (Турцыя), My Madeira Island (Партугалія), EBI (Аўстрыя), а таксама Міжнародным фондам развіцця адукацыі дарослых (IFAE).