
Пляцоўкі Універсітэта для сталых беларусаў пачнуць сваю працу адразу ў чатырох гарадах Польшчы. Сустрэчы-прэзентацыі для студэнтаў адбудуцца 15 студзеня ў Беластоку і Гданьску, а 17 студзеня – у Варшаве і Уроцлаве.

На удзел ў праграме ўжо запісалася каля 100 чалавек. Са студзеня да красавіка яны змогуць наведваць у сваіх гарадах разнастайныя курсы, браць удзел у агульных сустрэчах і інтэграцыйных мерапрыемствах.
Глядзіце, якія курсы заяўлены ў праграму першага сезона:
Выкладчыкамі УЗВ з’яўляюцца вядомыя беларускія навукоўцы, краязнаўцы, псіхолагі, журналісты, акторы, мастакі, грамадскія актывісты.
Уся каманда Універсітэту працуе па-валанцёрску. Студэнты таксама нічога не плацяць за навучанне.
Беларускі Універсітэт Залатога Веку (УЗВ) у Польшчы – гэта адукацыйна-інтэграцыйная пляцоўка для сталых беларусаў, якія жывуць зараз у Польшчы.
Заснавальнікам УЗВ з’яўляецца Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE).
Яго дзейнасць базуецца на досведзе Гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку (працаваў з 2010 да 2023 г.), а таксама на лепшым польскім і сусветным досведзе інтэлектуальнай, фізічнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей.