
Сустрэчы, якія пройдуць у Беластоку, Варшаве, Гданьску і Уроцлаве, адкрытыя не толькі для студэнтаў УЗВ, але і для ўсіх ахвотных.
Адкрытая лекцыя ў Беластоку будзе прысвечаная таму, як можна лепш забяспечыць сваё здароўе, атрымаць накіраванне ў санаторый і скарыстацца іншымі магчымасцямі рэабілітацыі.

У Гданьску гасьцей чакае незабыўная сустрэча з Аляксандрай Шулухінай, якая не толькі будзе распавядаць пра традыцыйныя беларускія строі, але і прынясе іх з сабой!

У Варшаве ўдзельнікі сустрэчы атрымаюць шмат карысных парадаў пра тое, як можна вырашаць розныя звязаныя з легалізацыяй і побытым у Польшчы пытанні без страху і лішніх выдаткаў.
Сустрэча пройдзе па адрасе вул. Dożynkowa 6a і пачнецца ў 12.00.

Ва Уроцлаве ўдзельнікаў лекцыі чакае сустрэча з прафесарам Віктарам Шадурскім, які распавядзе пра адметных асобаў і важныя падзеі ў беларускім адраджэнскім руху 80-х і пачатку 90-х гадоў.

Агульныя лекцыя і сустрэчы з’яўляюцца важнай складовай часткай навучальнай праграмы Універсітэту Залатога Веку.
Гэта месца, дзе ўсе студэнты сустракаюцца разам, маюць магчымасць пазнаёміцца з цікавымі гасцямі, набыць карысныя веды.
Такія сустрэчы на пляцоўках УЗВ у Беластоку, Варшаве, Гданьску і Уроцлава плануюцца 1-2 разы ў месяц.