
Развіць свае лічбавыя і тэхнічныя кампетэнцыі, забяспечыць сваю бяспеку ў інтэрнэце, навучыцца правяраць інфармацыю, цікава пісаць свае гісторыі, ведаць, якія грамадска-важныя справы можна вырашаць праз інтэрнэт. Усяму гэтаму можна навучыцца на платформе, створанай у межах міжнароднага праекта “BonJour! Enhancing the Critical Media Literacy of the Elderly through Digital Education and Journalism”, падтрыманага ў межах праграмы Erasmus+ INDIRE .
Проект з пачатку 2024 г. рэалізуюць арганізацыі EduVita (Італія), Fundacja Pro Scientia (Польшча), Nazilli Nazhayat (Турцыя), My Madeira Island (Партугалія), EBI (Аўстрыя), а таксама Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE).
Матэрыялы на платформе падрыхтаваныя на польскай, італьянскай, нямецкай, ангельскай, турэцкай і партугальскай мовах.
https://www.ebi-eie.eu/bonjour/module-1-use-digital-skills
Каманда ІФАЕ адказвала за распрацоўку заняткаў, прысвечаных журналістыцы і сторытэлінгу, а таксама спосабам візуалізацыі і прасоўвання гісторый, створаных сталымі людзьмі. Некаторыя матэрыялы ўжо з’явіліся ў перакладзе на беларускую мову на нашым сайце.
Усе заняткі падрыхтаваныя на аснове канцэпцыі мікранавучання, якая прадугледжвае стварэнне невялікіх па зместу блокаў для самастойнага навучання і для хуткай праверкі атрыманых ведаў.
Першая прэзентацыя платформы адбудзецца 12 лютага ў Гданьску і пачнецца ў 13.00 у Цэнтры Еўрапейскай Салідарнасці.

Удзел у сустрэчы возьмуць стваральнікі платформы, журналісты, грамадскія актывісты, сталыя людзі – студэнты Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Гданьску.
У лютым на базе пляцовак Універістэту Залатога Веку ў Варшавеі Гданьску пройдуць некалькі пілотных заняткаў, якія будуць базавацца на матэрыялах платформы.
Запрашаем усіх ахвотных!