Перайсці да змесціва

Школа журналістыкі IFAE: распачаты 30-ты набор!

Школа журналістыкі IFAE: распачаты 30-ты набор!

Шукаеш свой шлях у журналістыцы? Пачні яго разам з намі! Легендарная Школа з амаль 30 гадовай гісторыяй, зручны фармат навучання ў невялікай групе, дасведчаныя журналісты-выкладчыкі, стажыроўка ў рэдакцыях і магчымасць знайсці працу сваёй мары. Заяўкі на ўдзел прымаем да 1 красавіка.

З чаго складаецца Школа?

  • Кароткатэрміновы (4 дні) экспрэс-курс па асновах журналістыкі (18-21 красавіка), які закладзе табе “базу”. Вядоўцамі курса будуць дасведчаныя журналісты і рэдактары, якія штодня працуюць з тэкстамі, відэа, інфаграфікай і г.д. Ты навучышся шукаць інфармацыю, пісаць навіны і эксплэйнеры, браць інтэрв’ю, ствараць інфаграфіку, карыстацца інструментамі штучнага інтэлекту. Усё гэта – у жывым афлайн фармаце, у прыгожым месцы і ў добразычлівай атмасферы!
  • Стажыроўка (анлайн) у рэдакцыях беларускіх медыяў (красавік-травень). Ты з галавой акунешся ў працу рэдакцыі, зможаш рыхтаваць свае матэрыялы з дапамогай рэдактароў-ментараў. Магчыма, тут ты атрымаеш сваю першую прапанову супрацы!
  • Дадатковыя анлайн заняткі, якія паглыбяць твае веды ў розных аспектах журналістыкі (травень). Тэматыку заняткаў будзеце вызначаць вы самі! Заняткі правядуць вядомыя беларускія журналісты і журналісткі – прафесіяналы сваёй справы.
  • Конкурс лепшых публікацый (чэрвень) з грашовымі ўзнагародамі для лепшых аўтараў і аўтарак публікацый, падрыхтаваных за час практыкі.

Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.

Самыя актыўныя выпускнікі і выпускніцы Школы будуць таксама запрошаныя ў чэрвені 2026 г. на IFAE MediaJam – сустрэчу выпускнікоў нашых праграм, прысвечаную развіццю карысных медыякампетэнцый і наладжванню карысных сувязяў!

Чаму варта заявіцца менавіта да нас?

Мы рыхтуем маладых беларускіх журналістаў амаль 30 год! Пачынаючы з 1997 года нашымі выпускнікамі сталі больш за 700 чалавек! Сёння нашыя выпускнікі самі з’яўляюцца вядомымі трэнерамі і экспертамі, кіруюць сваімі рэдакцыямі, працуюць у найлепшых беларускіх медыя, вядуць уласныя крутыя медыяпраекты. Больш за 20 нашых выпускнікоў з’яўляюцца лаўрэатамі прэстыжных нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.

Мы дапамагалі ставіць на ногі Школы журналістыкі ў розных беларускіх гарадах, каардынавалі працу Беларускай Школы медыяменеджменту (сумесна з нямецкай Акадэміяй Дойчэ Вэлле).

З 2023 года мы ладзім Школу на тэрыторыі Польшчы. Выпуснікі нашых трох папярэдніх “польскіх” набораў падрыхтавалі больш за 120 публікацый, а некаторыя ўжо працуюць у штаце рэдакцый, у якіх праходзілі практыку!

Мы ведаем і умеем зрабіць навучанне журналістыцы практычным, эфектыўным, цікавым!

Каго мы запрашаем?

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед журналісцкай працы альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Мы вітаем таксама заяўкі ад людзей, якія плануюць развіваць уласныя медыяпраекты (блогі, ютуб-каналы, падкасты і г.д.).

Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры, эквівалентным 55 доларам).

Звярніце ўвагу, што ўдзел ва ўсіх этапах Школы з’яўляецца абавязковым. Калі вы не ўпэўненыя ў тым, што ў вас хопіць сіл і часу – падумайце, ці вам сапраўды варта заяўляцца.

Як заявіцца?

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 красавіка.

Пасля гэтага адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будзе прапанавана падцвердзіць свой удзел у Школе.

Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца асобы, якія якасна апішуць сваю матывацыю і падрабязна адкажуць на іншыя пытанні ў форме заяўкі.

Вось што казалі і пісалі пра Школу нашыя нядаўнія выпускнікі: