
На якіх прынцыпах базуецца сучасная журналістыка, што зараз патрэбна аўдыторыі, як пісаць навіны і дзе шукаць тэмы і крыніцы інфармацыі, як падрыхтавацца да інтэрв’ю, якія магчымасці штучнага інтэлекту можна выкарыстоўваць, як ствараць прыгожыя графікі ды мапы – гэта “база”, з якой на працягу чатырох красавіцкіх дзён знаёміліся студэнты Школы з розных гарадоў Польшчы і Літвы.

Адметнасцю Школы з’яўляецца яе стаўка на практычнае навучанне. Удзельнікі Школы адразу практыкуюцца ў напісанні навін, стварэнні загалоўкаў, засвойваюць інструманты візуалізацыі, вучацца рабіць добрыя промты для сервісаў штучнага інтэлекта.

Я атрымала вельмі вялікую колькасць ведаў не толькі тэарэтычных, але і прыкладных. І адчуваю сябе поўнасцю гатовай да стварэння свайго першага журналістскага матэрыяла. А гэта вельмі круты вынік для такога кароткага навучання.
Віта
Я лічу, што адукацыйная праграма, якая складаецца не толькі з тэарэтычных заняткаў, а яшчэ і з практычных, асабліва з стажыроўкай — лепшае што можа быць у галіне нефармальнай адукацыі. Адна справа атрымаць веды, зусім другая прымяніць яе ў сапраўднай жывой практыцы.
Сяржук
Заняткі Школы праводзілі практыкі, якія штодня працуюць з інфармацыяй. Гэта Вітаўт і Лана Руднікі, заснавальнікі Гарадзенскай школы журналістыкі, спаткаемцай якой з’яўляецца Школа журналістыкі IFAE, вядомыя беларускія журналісткі і рэдактаркі Зоя Хруцкая і Лола Бурыева.

Супер прафесійныя практыкуючыя спікеры, добра збудаваная праграма без вады, адразу тое, што неабходна ў практыцы і пагружэнне ў практычныя заданні, вельмі добрая арганізацыя ўвогуле выяздного навучання і можна сфакусавацца толькі на вучобе.
Наталля
Цяпер удзельнікі Школы знаходзяцца на стажыроўцы ў рэдакцыях беларускіх медыя ды ўжо працуюць над сваімі першымі матэрыяламі.
Студэнтаў таксама чакаюць дадатковыя анлайн заняткі па розных аспектах журналістыкі.