Перайсці да змесціва

Першы сезон Беларускага Універсітэту Залатога Веку завершаны. Сустрэнемся ўвосень!

Першы сезон Беларускага Універсітэту Залатога Веку завершаны. Сустрэнемся ўвосень!

Больш за сто пяцьдзясят студэнтаў у чатырох гарадах Польшчы, каля 200 заняткаў, больш за 50 выкладчыкаў. А яшчэ – новыя знаёмствы, шмат цеплыні і супольнасць “сваіх людзей”. Усё гэта – пра першы сезон Беларускага УЗВ у Польшчы, які доўжыўся са студзеня да траўня бягучага года.

Першы сезон Беларускага Універсітэту Залатога Веку завершаны. Сустрэнемся ўвосень!
Выпускны спектакль удзельнікаў курса тэатральнага майстэрства ў Беластоку

Выпускныя сустрэчы УЗВ прайшлі ў другой палове красавіка ў Гданьску, Варшаве, Беластоку і Уроцлаве.

У час сустрэч падсумоўваліся вынікі сезону, гучалі словы падзякі арганізатарам, выкладчыкам, студэнтам.

Першы сезон Беларускага Універсітэту Залатога Веку завершаны. Сустрэнемся ўвосень!
Выпускная сустрэча ва Уроцлаве

Як вынікае з праведзенай пасля сканчэння навучання ацэнкі, студэнты высока ацанілі працу УЗВ і гатовыя працягнуць навучанне ўвосень.

Першы сезон Беларускага Універсітэту Залатога Веку завершаны. Сустрэнемся ўвосень!

А вось што, на думку студэнтаў, з’яўляецца ўнікальнасцю Універсітэта:

Першы сезон Беларускага Універсітэту Залатога Веку завершаны. Сустрэнемся ўвосень!

Мы сабралі таксама некалькі цытат нашых студэнтак і студэнтаў:

Гэты праект дае людзям магчымасць зберагчы свае здароўе, быць актыўнымі, праяўляць ініцыятыву і актыўную пазіцыю да жыцця на працягу доўгага часу, мець свае асабістае жыццё асобна ад блізкіх, что робіць чалавека з узростам цікавым і энергічным.

Ірына

Усе курсы праводзіліся найвышэйшым узровень, супер!!! Унікальнасць УЗВ у тым, што тут аўдыторыя майго узросту, цёплая атмасфера, высокі прафесійны узровень заняткаў і добры падбор валантораў- выкладчыкаў курсаў.

Вольга

У эміграцыі людзі сталага ўзросту неяк губляюцца. Універсітэт робіць цуд – мы зноў патрэбны адзін аднаму, з’яўляюцца новыя цікавосткі, новыя веды, новыя знаёмствы з аднадумцамі. Быццам крылы вырастаюць. Зразумееш, што многае можаш і многаму зможаш навучыцца.

Наталля

– Любая новая справа падобная на кавалак неапрацаванай гліны – цвёрды, халодны, бязформенны. Каб з яго нешта атрымалася – трэба шмат цеплыні сэрца, рук, шмат энэргіі.

Наша каманда, усе вы стараліся аддаваць як мага больш гэтай цеплыні. Я шчаслівая, што з гэтага кавалка нам атрымалася зрабіць цудобны твор – наш Універсітэт. Дзякуй вялікі вам за гэта!

Лана Руднік, кіраўніца праграмы УЗВ (на здымку ў цэнтры)

Першы сезон Беларускага Універсітэту Залатога Веку завершаны. Сустрэнемся ўвосень!

У траўні адбылася таксама падсумаваўчая сустрэча выкладчыкаў УЗВ. Амаль усе з іх таксама дэкларавалі гатоўнасць да супрацы ў новым сезоне.

Першы сезон Беларускага Універсітэту Залатога Веку завершаны. Сустрэнемся ўвосень!

Навучанне ва УЗВ адновіцца ўвосень бягучага года. Ну а на канікулах студэнты могуць узяць удзел у новай ініцыятыве – “Лета з УЗВ”, дзе кожны можа сам ініцыяваць уласнае мерапрыемства.

Беларускі Універсітэт Залатога Веку (УЗВ) у Польшчы – гэта адукацыйна-інтэграцыйная пляцоўка для сталых беларусаў, якія жывуць зараз у Польшчы.

Заснавальнікам УЗВ з’яўляецца Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE).

Дзейнасць УЗВ базуецца на досведзе Гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку (працаваў з 2010 да 2023 г.), а таксама на лепшым польскім і сусветным досведзе інтэлектуальнай, фізічнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей.

Першы сезон Беларускага Універсітэту Залатога Веку завершаны. Сустрэнемся ўвосень!
Пазнакі: