Як стварыць якасны эксплэйнер?
Журналістам ужо мала проста данесці інфармацыю першымі. Ва ўмовах інфармацыйнай перадазіроўкі аўдыторыя хоча разумець, навошта ёй ведаць тое ці іншае, як яно ўплывае на жыццё і што наогул азначаюць навіны. Ведаць ужо не дастаткова — важна разумець.
На занятку даведаемся, што такое эксплэйнер, што патрэбна для яго якаснай падрыхтоўкі, і паспрабуем зрабіць яго самі.