
Зразумець паводзіны спажыўцоў навін наступнага пакалення (Gen Z і Gen Alpha) і прадказаць, як большасць аўдыторыі будзе спажываць навіны да 2030 года. Такую мэту мела даследаванне, праведзенае нядаўна Financial Times Strategies і Knight Lab пры Medill / Northwestern University пры падтрымцы Google News Initiative.
Ключавыя высновы:
- Больш за палову маладых спажыўцоў чытаюць навіны штодня, але адначасова адчуваюць сябе перагружанымі інфармацыяй.
- 65% згаджаюцца, што навіны каштоўныя для іх асабістага і прафесійнага развіцця.
- Аўдыторыя актыўна фарміруе сваё інфармацыйнае асяроддзе — дадае і адсейвае крыніцы, усведамляючы ролю алгарытмаў.
- Навіны ўспрымаюцца па-рознаму ў залежнасці ад таго, хто і як іх перадае.
- Emerging news producers (новыя, не-легасі стваральнікі) часта ўспрымаюцца як больш надзейныя і блізкія, чым традыцыйныя рэдакцыі.
7 рэжымаў узаемадзеяння з навінамі
Як пакаленне Z і Alpha сустракаецца з навінамі — і чаго чакае ад іх. Даследчыкі вылучылі тры этапы і сем розных рэжымаў унутры іх.
знаходжанне → спажыванне → дзяленне
Sift — як я знаходжу інфармацыю
Тры спосабы трапіць у поле навін
Scroll
«Я гартаю стужку — і час ад часу натыкаюся на навіны».
Спажыванне без свядомай мэты: навіна сама знаходзіць чалавека сярод іншага кантэнту.
ДзеTikTok · Instagram Reels · YouTube Shorts · X · Facebook
Seek
«Я ведаю, што мне трэба — і іду гэта знаходзіць».
Актыўны пошук канкрэтнай інфармацыі: чалавек выбірае шлях і кантралюе працэс.
ДзеGoogle · YouTube · TikTok search · Wikipedia · AI-чаты
Subscribe
«Я выбраў крыніцу — і чакаю, што яна прыйдзе да мяне».
Атрыманне навін ад крыніц, на якія чалавек свядома падпісаўся.
Дзерассылкі · Substack · падкасты · YouTube · Telegram
Consumption — што я атрымліваю
Тры розныя мэты пры спажыванні
Substantiate
«Ці гэта праўда? Дзе арыгінал?»
Праверка факту, пошук першакрыніцы — асабліва пасля чуткі ці спрэчкі.
Дзефактчэк · Wikipedia · Community Notes · Reddit · Snopes
Study
«Я хачу разабрацца сур’ёзна, не паверхнева».
Глыбокае вывучэнне тэмы — час, увага і доўгая форма дзеля разумення.
Дзелонгрыды · дакументалкі · падкасты · video-эсэ · кнігі
Sensemake
«Я хачу зразумець, што гэта значыць».
Пошук кантэксту, інтэрпрэтацыі і эмацыйнага асэнсавання — не толькі фактаў.
Дзепадкасты · Reddit AMA · тлумачальнікі · сатыра · Discord
Socialize — мы дзелімся і атрымліваем
Двухбаковы рэжым: навіны як валюта адносін
Socialize
«Я дзялюся з блізкімі — і атрымліваю ад іх».
Навіна ад сябра ці маці важыць інакш, чым ад незнаёмага акаўнта. Большая частка абмену — у прыватных чатах.
ДзеWhatsApp · Telegram · Discord · iMessage · Instagram DM
Глядзіце ніжэй перакладзены намі на беларускую мову канспект вынікаў даследавання.