Перайсці да змесціва

IFAE MediaJam–2026: сустрэча, якая збірае сваіх

Праграма 2026 · 19–21 чэрвеня · Варшава

IFAE MediaJam–2026

сустрэча, якая збірае сваіх

без кансервантаў, толькі свежыя інгрыдыенты
Калі
19–21 чэрвеня
2026 года · тры дні
Дзе
Варшава
Польшча
Дэдлайн заявак
12 чэрвеня
колькасць месцаў абмежаваная

Калі вам не хапала жывых сустрэч, размоў пра медыя без пафасу, абмену ідэямі, падтрымкі і адчування, што вы «сярод сваіх» — у нас ёсць добрая навіна.

Распачынаем набор на IFAE MediaJam–2026 — інтэграцыйна-адукацыйную сустрэчу для выпускнікоў і ўдзельнікаў медыйных і іншых адукацыйных праграм IFAE.

Тры дні навучання, абмену досведам, эксперыментаў і проста нармальнай чалавечай камунікацыі. У прыгожым месцы, з музычным аздабленнем.

Меню праграмы

Тры галоўныя інгрыдыенты

01

Кароткія фарматы ў журналістыцы

Разбіраемся ў анатоміі кароткіх ролікаў: чым адрозніваюцца ад звычайнага відэа, як працуюць алгарытмы платформаў, з чаго складаюцца шортсы і рылсы, як выкарыстоўваць іх у журналістыцы. Трэнды, вірусасць, AI-інструменты, тыповыя памылкі і карысныя кейсы.

Аліна Лугоўская
Мадэратарка блока
Аліна Лугоўская

Lead Social Media Manager, якая ператварае навінавы хаос у гатовыя рылсы. 7+ гадоў вопыту на рынках ЗША, ЕС і СНД: кантэнт-планы, сцэнарыі, кароткі відэакантэнт і AI-аўтаматызацыя.

02

Як зберагчы псіхічнае здароўе ў часы суцэльнага стрэсу

Сучасныя выклікі працы ў медыя, якія ўплываюць на якасць жыцця. Як дапамагчы сабе захаваць раўнавагу і паклапаціцца пра сваю псіхалагічную бяспеку? Што дапаможа матывацыі і эфектыўнай працы?

Не прыдумляем нанова ровар, а вучымся на ім ездзіць. А таксама сесія Fuckup & Success Stories — абмен досведам па законах «сасновага клубу»: што было ў клубе, застаецца ў клубе.

Алла Шарко
Мадэратарка блока
Алла Шарко

У прафесіі больш за 20 гадоў. Працуе з цяжкімі тэмамі, развіваецца ў навуковай журналістыцы, псіхаактывістка, даследчыца. Былая палітзняволеная, якая вярнулася ў журналістыку.

03

Прафесійныя стандарты журналістыкі: ці ўсё з імі так?

Ці працуюць «старыя» журналісцкія правілы ў эпоху TikTok, AI і Telegram? Дзе мяжа паміж хуткасцю і якасцю? Што сёння насамрэч робіць медыя прафесійным?

Інфармацыя пра мадэратара будзе дададзена пазней.

Што яшчэ ў меню

Не толькі сесіі

Вечар гісторый

Кароткія жывыя выступы пра поспехі, правалы і гісторыі, якія навучылі больш за любыя курсы. Без афіцыёзу, з гумарам і самаіроніяй.

Майстар-класы ад удзельнікаў

Кожны можа прапанаваць уласны майстар-клас да 30 хвілін — карысны інструмент, працоўны лайфхак, кейс ці практыку.

Музычная вечарына

Музыка ад беларускага дзі-джэя, нефармальныя размовы і час проста пабыць разам. Бо супольнасць будуецца не толькі праз заняткі.

Чаму варта ўдзельнічаць

Сем прычын даехаць да Варшавы

Сустрэць людзей, з якімі вы ўжо вучыліся і працавалі

Пашырыць сваю медыйную сетку кантактаў

Атрымаць новыя практычныя ўменні

Абмяняцца ідэямі

Перазагрузіцца пасля складанага сезона

Атрымаць натхненне і падтрымку

Стаць часткай жывой беларускай медыйнай супольнасці

Для каго

Выпускнікі праграм IFAE

Школа журналістыкі IFAE
Школа медыякампетэнцыі IFAE
IFAE MediaLab (анлайн курсы пра YouTube, СММ і інш.)
ByWomenAccelerator
а таксама іншыя сябры супольнасці, якія працуюць з кантэнтам, адукацыяй і камунікацыяй
Што забяспечваюць арганізатары

Практычныя ўмовы

Пражыванне — у двухпакаёвых нумарах

Харчаванне — поўнае

Праезд — у памеры не больш за 50 €

⚠ Выдаткі на гарадскі транспарт і таксі не кампенсоўваюцца.
Заяўкі прымаюцца да

12 чэрвеня 2026

Колькасць месцаў абмежаваная, перавагай пры адборы будуць карыстацца выпускнікі праграм IFAE з добра апісанай матывацыяй.

Запоўніць заяўку →
Арганізатар — Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (Польшча). Эксперты арганізацыі працуюць у галіне медыяадукацыі з 1997 года.