Перайсці да змесціва

Лета з УЗВ: Гданьск распачынае!

Сяброўскія размовы за сумесным сталом, грыль ды спевы на розных мовах – студэнты УЗВ у Гданьску зладзілі інтэграцыйны пікнік у межах ініцыятывы “Лета з УЗВ”.

Больш за 30 чалавек рознага ўзросту сабраліся ў маляўнічым парку на беразе Балтыйскага мора, каб падзяліцца навінамі, прыгадаць самае цікавае з першага навучальнага сезона, паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы пра планы.

Лета з УЗВ: Гданьск распачынае!

Як і мае быць, у час пікніка смажылі кілбаскі і сыр, частавалі адзін аднаго хатнімі стравамі, шмат смяяліся і спявалі да гітару ды баян.

Лета з УЗВ: Гданьск распачынае!

Гучалі як беларускія, гэтак і украінскія песні.

А ўжо праз дзень некаторыя з удзельнікаў пікніка зноў сабраліся на сустрэчу, дзе таксама ліліся музыка і песні.

“Лета з УЗВ” – гэта ініцыятыва ў межах праграмы “Універсітэт Залатога Веку“. Яе ідэя палягае на тым, каб студэнты Універсітэту самі арганізоўвалі цікавыя для іх мерапрыемствы (найперш на прыродзе).

У хуткім часе мы распавядзем, як праходзіць “Лета з УЗВ” у іншых гарадах. Сачыце за навінамі!