Перайсці да змесціва

УЗВ: пашыраем каманды мясцовых арганізатараў

УЗВ: пашыраем каманды мясцовых арганізатараў

Дваццаць чалавек выказала жаданне далучыцца ў новым сезоне да каманды Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы. Усе яны гатовыя дапамагаць арганізоўваць заняткі на пляцоўках УЗВ у Беластоку, Варшаве, Гданьску і Уроцлаве, камунікаваць са студэнтамі і выкладчыкамі, дакументаваць гісторыю УЗВ.

Сярод новых валанцёраў УЗВ людзі розных пакаленняў, у тым ліку – студэнты УЗВ.

У час першай анлайн сустрэчы каманды, якая адбылася 4 верасня, былі прадстаўленыя канцэпцыя новага сезону, а таксама задачы мясцовых каманд.

Затым у кожным з чатырох гарадоў адбыліся “жывыя” сустрэчы каманд, на якіх размяркоўваліся абавязкі і вызначаліся ролі ў камандзе.

Вось што матывуе нашых валанцёра далучыцца да каманды УЗВ:

Зараз каманда УЗВ апрацоўвае заяўкі ад патэнцыйных выкладчыкаў, а неўзабаве пачне падрыхтоўку да набора студэнтаў.

Мясцовыя каманды правядуць у кожным горадзе прэзентацыі УЗВ, а таксама будуць дапамагаць будучым студэнтам запісацца на цікавыя для іх курсы.

Адкрыццё новага сезону УЗВ папярэдне плануецца ў перыяд з 15 да 17 кастрычніка. Гэтым разам навычальны сезон будзе доўжыцца два поўныя семестры і завершыцца 16 красавіка 2027 г.

Будзем удзячныя, калі вы падтрымаеце нас ахвяраваннямі!

Вы можаце ахвяраваць адвольную суму.

Ахвяраваныя вамі 10, 20, 50 ці 100 злотых могуць пайсці на аплату:

  • гадзіны працы каардынатаркі, якая дамаўляецца пра памяшканне ці расклад;
  • матэрыялаў для заняткаў;
  • новай ініцыятывы ўдзельнікаў (дабрачыннай акцыі, выставы і г.д.).

А яшчэ вашыя ахвяраванні даюць адчуванне, што тое, што мы робім – патрэбна не толькі нам, што сталыя беларусы ў эміграцыі – не забытыя і не пакінутыя беларусамі іншых пакаленняў.