Перайсці да змесціва

Запрашаем у Школу адукатараў! Набор да 25 кастрычніка

Школа адукатараў 2026 21–24 лістапада · Варшава
Падаць заяўку
IFAE — International Foundation for Adult Education
Набор адкрыты

Запрашаем у Школу адукатараў

Шукаем 16 беларускіх адукатараў/адукатарак, якія працуюць/плануюць працаваць з дарослымі, гатовыя стварыць уласную адукацыйную праграму для людзей 55+, а потым адразу апрабаваць яе са слухачамі і апублікаваць.

Прыязджайце з ідэяй — ад’язджайце з праграмай

21–24 лістапада 2026 года Варшава, афлайн 16 месцаў для ўдзельнікаў
Падаць заяўку да 25 кастрычніка
Для каго

Запрашаем адукатараў/адукатарак, якія вядуць/плануюць весці заняткі для беларусаў у эміграцыі або анлайн — у тым ліку для тых, хто застаецца ў Беларусі

Асабліва чакаем тых, каму цікава працаваць з людзьмі ва ўзросце 55+.

Будзем радыя бачыць тых, хто:

  • мае досвед выкладання, трэнерскай працы або распрацоўкі адукацыйных праграм;
  • мае ідэю ўласнай праграмы або курса для дарослых;
  • гатовы распрацаваць канцэпцыю праграмы, асобныя заняткі ў яе межах і правесці на практыцы — афлайн (на базе Беларускага Універсітэту Залатога Веку (uzv.ifae.live) або анлайн (на базе Віртуальнага Універсітэту (virtualny.live);
  • гатовы падзяліцца распрацаванымі праграмай і заняткамі з іншымі адукатарамі;
  • можа ўдзельнічаць ва ўсіх этапах праекта — ад Школы да практычнай апрабацыі распрацаваных заняткаў і ўдзелу ў варкшопе па выніках апрабацыі і падсумаваўчай сустрэчы.
Для чаго

Каб у беларусаў было больш якасных праграм навучання на працягу жыцця — і каб іх стваралі тыя, хто ведае сваю справу і робіць яе прафесійна

Школа дапаможа ўдзельнікам развіць кампетэнцыі ў распрацоўцы праграм і правядзенні заняткаў для дарослых і сталых людзей.

На выхадзе — удасканаленыя адукатарскія кампетэнцыі, новыя прафесійныя сувязі.

А яшчэ — распрацаваныя адукацыйныя праграмы і інтэрактыўныя заняткі ў фармаце мікранавучання, якія пройдуць апрабацыю і будуць апублікаваныя ў адкрытым доступе.

16удзельнікаў
8праграм
32заняткі
Прыярытэтныя тэмы

Перавагу пры адборы атрымаюць ідэі праграм у двух напрамках

01

Актыўнае грамадзянства

правы чалавека, дэмакратыя, грамадзянскі ўдзел, крытычнае мысленне, гістарычная памяць, устойлівае развіццё.

02

Граматнасць і функцыянальныя навыкі

прававая, фінансавая, лічбавая, моўная і грамадзянская граматнасць, інфармацыйная бяспека.

Што будзе на Школе

Інтэнсіўная праца над уласнай праграмай

Прыязджаеце з ідэяй — ад’язджаеце з прататыпам праграмы і асобных заняткаў для дарослых і сталых людзей.

Працуем інтэрактыўна: малыя групы, кейсы, практычныя заданні, узаемная ацэнка.

01

Андрагогіка і навучанне 55+

як вучацца сталыя людзі і якія іх асаблівасці трэба ўлічваць

02

Кампетэнтнасны падыход

развіваем кампетэнцыі, без якіх адукатарам аніяк не абысціся

03

Навучальны план

укладаем усё ў зразумелую структуру

04

Метадалогія

узбагачаем сваю скарбонку метадаў трэнерскай працы

05

Анлайн, афлайн, змяшана

засвойваем асновы digital teaching для розных фарматаў

06

Мікранавучанне

вучымся ствараць кароткія інтэрактыўныя анлайн-заняткі

07

Інструменты ацэнкі

як праверыць, што навучанне спрацавала

08

Падрыхтоўка да апрабацыі

план працы з ментарамі і падрыхтоўка да правядзення заняткаў

Заняткі Школы праводзяць дасведчаныя трэнеры з больш як 25-гадовым досведам трэнерскай працы, а таксама рэалізацыі ўласных мясцовых, нацыянальных і міжнародных адукацыйных праграм у Беларусі, Польшчы і іншых краінах.

Пасля Школы

Школа — толькі пачатак

1
Лістапад 2026 — сакавік 2027

Ментарынг

Індывідуальныя сесіі з дасведчаным ментарам: удакладняем структуру праграмы, паляпшаем матэрыялы, адаптуем іх для анлайн-, афлайн- і змяшанага фармату навучання.

2
Зіма-вясна 2027

Апрабацыя заняткаў з рэальнымі слухачамі

Кожны выпускнік/выпускніца Школы праводзіць не менш за два заняткі (60–90 хв. кожны) — у Беларускім Універсітэце Залатога Веку або анлайн у Віртуальным універсітэце.

Варшава Гданьск Беласток Уроцлаў Анлайн
3
Вясна 2027 2 дні

Воркшоп «Майстэрня адукатараў»

Выпускнікі Школы, ментары і эксперты сустракаюцца зноў: прэзентуем вынікі апрабацыі заняткаў, разбіраем выклікі, дзелімся добрымі практыкамі, каб удасканаліць змест праграм і структуру заняткаў у іх межах.

4
Да чэрвеня 2027

Публікацыя ў адкрытым доступе

Усе 8 праграм і сцэнары правядзення 32 заняткаў у межах гэтых праграм публікуюцца як адкрытыя адукацыйныя рэсурсы на сайце IFAE — каб іх маглі выкарыстоўваць іншыя беларускія арганізацыі ў Еўропе і ў Беларусі.

5
Фінал праекта 2 дні

Фінальная сустрэча Lifelong Learning Open Space

Выпускнікі Школы, прадстаўнікі беларускіх адукацыйных арганізацый і эксперты ў галіне адукацыі дарослых прэзентуюць вынікі праекта, абменьваюцца досведам апрабацыі і разам шукаюць новыя ідэі і формы супрацы — каб умацаваць незалежную беларускую адукацыю на працягу жыцця ў эміграцыі і ў Беларусі.

Чаму варта ўдзельнічаць

Больш, чым навучанне

Адразу апрабаваць сваю праграму

Не трэба шукаць пляцоўку і аўдыторыю: на вашыя заняткі прыйдуць ўдзельнікі ў чатырох гарадах Польшчы і анлайн.

Досвед анлайн і афлайн

Пашыраеце практыку працы з дарослымі людзьмі — і ў аўдыторыі, і на лічбавых платформах.

Новыя веды і ўменні

Андрагогіка, кампетэнтнасны дызайн, мікранавучанне, змяшаныя фарматы, ацэнка — у практыцы, а не ў тэорыі.

Рэкамендацыі і сертыфікаты арганізатараў

Выпускнікі, якія прайшлі ўсе этапы, атрымаюць рэкамендацыі і сертыфікаты ад арганізатараў Школы.

Кола прафесійных кантактаў

Далучаецеся да супольнасці беларускіх адукатараў, ментараў і адукацыйных арганізацый у Еўропе.

Ваша праграма — у адкрытым доступе

Распрацаваная праграма і заняткі ў фармаце мікранавучання будуць апублікаваныя і даступныя іншым адукатарам і арганізацыям.

Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд (у межах бюджэтных лімітаў), забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў Школы і іншых праектных мерапрыемстваў.
Як падаць заяўку

Запоўніце анлайн-форму да 25 кастрычніка

У форме раскажыце пра сябе і свой досвед, чаму хочаце далучыцца, апішыце папярэднюю ідэю адукацыйнай праграмы, яе тэматычны напрамак, падцвердзіце гатоўнасць браць удзел ва ўсіх этапах праекта.

Мы звернем увагу на:

  • досвед адукатарскай працы;
  • адпаведнасць ідэі прыярытэтным тэматычным напрамкам;
  • актуальнасць тэмы для дарослых людзей;
  • гатоўнасць працаваць з навучэнцамі 55+;
  • матывацыю распрацаваць і апрабаваць праграму;
  • магчымасць удзельнічаць ва ўсіх этапах.

Графік

да 25 кастрычнікапрыём заявак
да 30 кастрычнікаадбор 16 удзельнікаў і рэзервовы спіс
21–24 лістападаШкола адукатараў у Варшаве
IFAE Co-funded by the European Union

Школа праводзіцца ў межах праекта «Lifelong Learning for Belarusians: Scalable Education Programmes and Educator Capacity Building» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.