
Геаграфія заявак вельмі шырокая: Лодзь і Торунь, Гродна і Гомель, Элк і Аполе, Катавіцы і Конін і г.д. І гэта ў дадатак да студэнтаў з Беластока, Варшавы, Гданьска і Уроцлава, дзе працуюць стацыянарныя пляцоўкі УЗВ.
Анлайн курсы – гэта новы кірунак працы УЗВ, скіраваны на тое, каб пашырыць доступ сталых беларусаў у Польшчы да адукацыі па запатрабаваных імі тэмах.
У першым семестры будуць працаваць тры курсы:
Апроч курсаў, студэнтаў УЗВ чакаюць яшчэ аднаразовыя заняткі, прысвечаныя медыяпісьменнасці, псіхалогіі ўзросту, штучнаму інтэлекту. Анонсы гэтых заняткаў будуць з’яўляцца на нашым сайце.
А яшчэ студэнты УЗВ маюць магчымасць запісвацца на анлайн заняткі Віртуальнага Універсітэта, якія будуць адбывацца ў кастрычніку і лістападзе.
Расклад заняткаў са спасылкамі на формы рэгістрацыі глядзіце па спасылцы ніжэй.
Адкрыццё новага сезону УЗВ адбудзецца 17-18 кастрычніка. Гэтым разам навучальны сезон будзе доўжыцца два поўныя семестры і завершыцца 16 красавіка 2027 г.
Будзем удзячныя, калі вы падтрымаеце Універсітэт Залатога Веку ахвяраваннямі!
Вы можаце ахвяраваць адвольную суму.
Ахвяраваныя вамі 10, 20, 50 ці 100 злотых могуць пайсці на аплату:
- гадзіны працы каардынатаркі, якая дамаўляецца пра памяшканне ці расклад;
- матэрыялаў для заняткаў;
- новай ініцыятывы ўдзельнікаў (дабрачыннай акцыі, выставы і г.д.).
А яшчэ вашыя ахвяраванні даюць адчуванне, што тое, што мы робім – патрэбна не толькі нам, што сталыя беларусы ў эміграцыі – не забытыя і не пакінутыя беларусамі іншых пакаленняў.