Перайсці да змесціва

Пачынаем другі сезон Беларускага Універітэта Залатога Веку ў Польшчы

Пачынаем другі сезон Беларускага Універітэта Залатога Веку ў Польшчы

Заняткі пачнуцца 19 кастрычніка ў Беластоку, Варшаве, Гданьску, Уроцлаве, а таксама анлайн. У сёлетныя праграме навучання 33 стацыянарныя курсы, а таксама 3 анлайн курсы.

У дадатак да іх будуць рэгулярна адбывацца аднаразовыя мерапрыемствы: прэзентацыі, майстар-класы, лекцыі, вандроўкі, анлайн-заняткі.

Набор 28.09 — 11.10.2026

Другі сезон · 2026/2027

Вынікі набора студэнтаў Беларускага ўніверсітэту Залатога Веку ў Польшчы

Чатыры гарады, трыццаць шэсць курсаў і больш за сотню людзей, гатовых навучацца, развівацца, умацоўваць супольнасць сталых беларусаў у Польшчы.

118
студэнтаў падалі заяўкі
4
гарады: Варшава, Уроцлаў, Гданьск, Беласток
36
курсаў: 33 у гарадах і 3 анлайн
423
запісы на курсы (333 у гарадах + 90 анлайн)

Больш за 70 чалавек ужо наведвалі заняткі УЗВ у першым сезоне, а каля 50 прыйдуць ва УЗВ упершыню.

40% нашых студэнтаў – ва ўзросце 55-60 гадоў.

Вось якія курсы яны змогуць наведваць у гэтым годзе:

Курсы другога сезона УЗВ

36 курсаў складаюцца ў адзін пазл: 33 курсы ў чатырох гарадах і 3 анлайн-курсы для ўсіх.

  • Рух і здароўе · 9
  • Розум і псіхалогія · 9
  • Культура, гісторыя, творчасць · 12
  • Лічбавыя навыкі · 3
  • Мовы · 3
АнлайнПольская мова для пачаткоўцаў
АнлайнФітнэс і здароўе 50+
АнлайнМаМатэматыка для імбрыкаў
ВаршаваПольская мова для паўсядзённага жыцця: працяг
ВаршаваChatGPT в повседневной жизни
ВаршаваБезопасная йога для любого возраста
ВаршаваМозг у тонусе
ВаршаваТрадыцыі беларускай кухні
ВаршаваРозныя пакаленні — агульная мова
ВаршаваПсіхалагічны размоўны клуб
УроцлаўГарадскія шпацыры: знаёмімся з Уроцлавам
УроцлаўШтучны інтэлект для сучаснага чалавека
УроцлаўПерезагрузка памяти 2.0
УроцлаўХаджу. Дыхаю. Жыву
УроцлаўКлуб аўтарскай песні і паэзіі «Свая хваля»
УроцлаўПсіхалогія іміджу
УроцлаўПерезагрузка: 8 недель для себя
УроцлаўСямейная гісторыя
УроцлаўБеларусь у прызме 91/2000-х
Гданьск«Гданьск крок за крокам»
ГданьскPolski w rytmie biegu
ГданьскПілатэс
ГданьскХор «Sonata»
ГданьскЧароўны свет мастацтва
ГданьскНутрициология простыми словами
ГданьскМастерство релаксации
ГданьскСмак жыцця
ГданьскІнтуітыўны танец
ГданьскКурс традыцыйных спеваў
ГданьскГеаграфія Беларусі без падручніка
БеластокАздараўленчая гімнастыка Hong-gia
БеластокЖывы розум. Фітнес для мозгу
БеластокАргентынскае танга
БеластокЛічбавыя тэхналогіі для жыцця
БеластокСкандынаўская хадзьба
БеластокАд ідэі да гісторыі: коміксы

Беларускі Універсітэт Залатога Веку (УЗВ) у Польшчы – гэта адукацыйна-інтэграцыйная пляцоўка для сталых беларусаў, якія жывуць зараз у Польшчы. Стваральнікам праграмы з’ўляецца Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых.

Са студзеня 2026 г. УЗВ працуе ў Беластоку, Варшаве, Гданьску і Уроцлаве, а з другога сезона – і анлайн для людзей з іншых мясцовасцяў.