Перайсці да змесціва

ByWoman Accelerator

ByWoman Accelerator

Гэта праграма, скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.

Мы імкнемся падтрымаць ініцыятывы матываваных жанчын любога ўзросту, якія не склалі рукі і гатовыя змяняць сваё жыццё і свет навокал да лепшага.

Што мы прапануем?

Часам для рэалізацыі ідэі не хапае адной важнай рэчы – падтрымкі. Менавіта гэта мы табе і прапануем!

У час працы Акселератара і пасля яго з дапамогай дасведчаных экспертак і іншых удзельніц ты зможаш:

  • лепш зразумець, што менавіта хочаш
  • спланаваць, як гэтага можна дасягнуць
  • пралічыць, якія выдаткі спатрэбяцца
  • зрабіць свой праект больш прываблівым і медыйным
  • знайсці ў сабе суперсілу і кропкі росту
  • паклапаціцца пра ўласнае псіхалагічнае здароўе.

З чаго складаецца Акселератар:

  • Уводная сустрэча, дзе з дапамогай дасведчаных экспертак вы зможаце ўдасканаліць сваю ідэю, спланаваць крокі па яе рэалізацыі, разлічыць свае сілы, патрэніравацца ў прэзентацыі сваіх праектаў і ідэй.
  • Ментарская падтрымка (анлайн).
  • Дадатковыя анлайн заняткі па найбольш запатрабаваных удзельніцамі тэмах.
  • Прэзентацыя выпускных праектаў.