
Беларускі Універсітэт Залатога Веку (УЗВ) – гэта адукацыйна-інтэграцыйная пляцоўка для сталых беларусаў, якія жывуць зараз у Польшчы.
Са студзеня 2026 г. УЗВ працуе ў Беластоку, Варшаве, Гданьску і Уроцлаве. Выпускнікамі першага набору Універсітэта вясной 2026 г. сталі больш за сто чалавек. Амаль усе яны плануюць працягнуць навучанне ва УЗВ.

Як стаць студэнтам альбо выкладчыкам Універсітэта:
Ініцыятарамі стварэння УЗВ з’яўляюцца Лана і Вітаўт Руднікі, сябры праўлення Міжнароднага фонда развіцця адукацыі дарослых (ifae.live).
Мы больш за 15 год працавалі для развіцця першага беларускага “Універсітэту Залатога Веку” у Гародні. Мы ведаем, якімі прынцыпамі і каштоўнасцямі кіравацца, ведаем, як з нуля стварыць месца, якое будзе дапамагаць жыць актыўна і быць запатрабаванымі, ведаем, як пісьменна працаваць са сталымі людзьмі – каб ім было бяспечна, цікава і карысна.
Мы ведаем, як цяжка адаптавацца ў новай краіне, як складана здабыць сяброў і прыязнае атачэнне, як складана інтэгравацца ў розныя супольнасці. Мы хочам, каб у сталых беларусаў, якія перажываюць шмат стрэсу, з’явілася падтрымліваючае асяроддзе.
Менавіта таму мы ствараем прыязныя для сталых людзей пляцоўкі ў Польшчы, дзе яны знойдуць увагу, цеплыню, новыя веды і спрыяльнае асяроддзе.
Мы ніколі не працавалі фармальна. Мы вельмі адказна ставімся да тых людзей, якіх мы падбіраем у каманду. Мы робім нашыя праграмы з вялікай любоўю і адказнасцю да людзей, якія да нас прыходзяць.

Больш інфармацыі пра Універсітэт Залатога Веку шукай на сайце гэтай праграмы: https://uzv.ifae.live/