
Развіваеш свой Ютуб-канал, вядзеш блог, хочаш навучыцца ствараць якасны кантэнт і эфектыўна камунікаваць са сваёй аўдыторыяй? Шукаеш якасныя матэрыялы па журналістыцы, медыяпісьменнасці, сувязях з грамадскасцю, навучанні дарослых? скарыстайся прапановамі і рэсурсамі праграмы IFAE MediaLab.
Праграма складаецца з трох асноўных элементаў:
- Анлайн-курсы па развіцці медыякампетэнцый
- IFAE MediaJam
- Медыятэка з карыснымі матэрыяламі.
Анлайн-курсы па развіцці медыякампетэнцый
Штогод мы прапануем некалькі адкрытых курсаў для журналістаў-пачаткоўцаў, блогераў і грамадскіх актывістаў.
Прыкладамі такіх курсаў з’яўляюцца курс “Ютуб ад А да Я”, курсы па СММ, па кіраванні медыяпраектамі і г.д.
Выпускнікамі гэтых курсаў ужо сталі больш за 300 чалавек.
IFAE MediaJam
Гэта інтэграцыйна-адукацыйная сустрэча для выпускнікоў і ўдзельнікаў медыйных і іншых адукацыйных праграм IFAE.
Тры дні навучання, абмену досведам, эксперыментаў і проста нармальнай чалавечай камунікацыі. У прыгожым месцы, з музычным аздабленнем.
Гэта сустрэча, дзе ёсць магчымасць як павучыцца ў цікавых дасведчаных экспертаў, так і падзяліцца сваімі ведамі і сваім досведам. Гэта месца сустрэч са старымі знаёмымі і з новымі людзьмі, месца для развіцця і месца для перазагрузкі.
Прыярытэтам пры адборы карыстаюцца выпускнікі адукацыйных праграм IFAE.
Медыятэка з карыснымі матэрыяламі
Тут вы можаце знайсці прэзентацыі, дапаможнікі, сцэнары заняткаў, навучальныя відэа, тэсты і іншыя матэрыялы для журналістаў, адукатараў, актывістаў НГА.
Усе матэрыялы ў зручных фарматах. Іх можна спампаваць, імі можна падзяліцца з калегамі. Карыстайцеся на спажытак!
