Przejdź do treści

Школа журналістыкі IFAE

Школа журналістыкі IFAE

Цікавішся журналістыкай? Хочаш паспрабаваць свае сілы ў гэтай прафесіі? Хочаш стаць часткай беларускай журналісцкай супольнасці? Тады сачы за нашымі абвесткамі і заяўляйся ў найстарэйшую беларускую Школу журналістыкі, якая працуе з 1997 г!

Наша Школа журналістыкі пачала сваю працу ў Гродна вясной 1997 г. пад назвай Школа маладога журналіста. Выпускнікамі гэтай Школы з’яўляецца больш за 600 чалавек, многія з якіх дагэтуль працуюць у беларускіх і замежных медыя.

Больш за 20 выпускнікоў Школы сталі лаўрэатамі прэстыжных нацыянальных і міжнародных журналісцкіх узнагарод.

З 2024 г. Школа працуе ў Польшчы. Звычайна мы маем два наборы ў год – вясной і ўвосень.

З чаго складаецца Школа журналістыкі?

Кароткатэрміновы (4 дні) экспрэс-курс па асновах журналістыкі , які закладзе табе “базу”. Вядоўцамі курса з’яўляюцца дасведчаныя журналісты і рэдактары, якія штодня працуюць з тэкстамі, відэа, інфаграфікай і г.д. Ты навучышся шукаць інфармацыю, пісаць навіны і эксплэйнеры, браць інтэрв’ю, ствараць інфаграфіку, карыстацца інструментамі штучнага інтэлекту. Усё гэта – у жывым афлайн фармаце, у прыгожым месцы і ў добразычлівай атмасферы.

Стажыроўка (анлайн) у рэдакцыях беларускіх медыяў. Ты з галавой акунешся ў працу рэдакцыі, зможаш рыхтаваць свае матэрыялы з дапамогай рэдактароў-ментараў. Магчыма, тут ты атрымаеш сваю першую прапанову супрацы!

Дадатковыя анлайн заняткі, якія паглыбяць твае веды ў розных аспектах журналістыкі. Тэматыка заняткаў вызнаецца з улікам патрэбаў навучэнцаў Школы. Заняткі правядуць вядомыя беларускія журналісты і журналісткі – прафесіяналы сваёй справы.

Конкурс лепшых публікацый з узнагародамі для лепшых аўтараў і аўтарак публікацый, падрыхтаваных за час стажыроўкі ў рэдакцыях.

Вось што казалі і пісалі пра Школу нашыя нядаўнія выпускнікі: