Przejdź do treści

Медыйны праект: таямніцы прадакшна

Image Not Found

Магчыма, у вас ёсць крутая задумка, але вы не ведаеце, як да яе падступіцца. А можа быць, вы не можаце выбраць адну з некалькіх ідэй для вашага медыя-праекта. А можа, вам не хапае ведаў у тым, як зрабіць будучы праект бачным. І ўвогуле, з чаго пачаць? Наш курс дапаможа на любым з гэтых і шмат якіх іншых этапах.

Ствараць праекты можна навучыцца, што мы і будзем рабіць на працягу шасці заняткаў. 

Курс лепш падыходзіць не для ўжо прапаленых асаў, а для тых, хто толькі плануе пачаць свой праект і шукае ведаў і дапамогі.

Важна ўжо мець ідэю праекту, а мы яе дапрацуем да працаздольнасці.

Што будзем рабіць на курсе:

  • даведаемся, як проста і ясна вызначыць мэты і місію праекта,
  • вызначым, з якіх этапаў складаецца медыйны праект,
  • адкажам на пытанні: навошта і для каго ваш праект,
  • вылучым адпаведныя фарматы для кожнага з праектаў на курсе,
  • навучымся рабіць яскравыя і эфектыўныя пітчы і прэзентацыі праекта,
  • папрактыкуемся шукаць магчымасці для прасоўвання праекта.

Працягласць курса: 6 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.

Запісацца на ўдзел у курсе можна да 15 лютага.

Запішыся зараз!

Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Менску):

22 лютагаШто такое медыяпраект і як прыдумаць яго тэму
29 лютагаЭтапы распрацоўкі канцэпцыі праекта
7 сакавікаФарматы медыяпраектаў і платформы для іх публікацыі
14 сакавікаІнструманты візуалізацыі для медыяпраектаў
21 сакавікаЯк прасоўваць свой праект і манетызаваць яго
28 сакавікаПрэзентацыя і абмеркаванне выпускных праектаў
Запішыся зараз!

Заняткі курса вядуць:

Аляксей Шота

Журналіст, медыяэксперт, трэнер.

У журналістыцы 17 гадоў. За гэты час супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх і замежных медыяў (сайтамі, газетамі, часопісамі, тэлебачаннем, радыё), многія з якіх зараз лепш не называць:).

Любіць візуалізацыю і гейміфікацыю, фактчэкінг і эксплейнеры.

Медыйны праект: таямніцы прадакшна
Медыйны праект: таямніцы прадакшна

Яўгенія Сугак

Журналіст і ў мінулым галоўны рэдактар The Village Беларусь. Зараз робіць палітычна-сацыяльныя праекты «Мне тоже не нравится» и «Часики тикают» на YouTube.

Іна Максімчык

Медыяэкспертка, журналістка, трэнерка.

Развівае праекты, звязаныя з сучасным мастацтвам, з навучаннем журналістыцы (для пачтакоўцаў і прасунутых медыйшчыкаў), а таксама націўныя праекты для  інфармацыйных  кампаній.

Медыйны праект: таямніцы прадакшна

Запішыся таксама сюды!