Перайсці да змесціва

Навучайся і развівайся разам з IFAE

Навучайся і развівайся разам з IFAE

Вучыцца можна ў любым узросце. Вучыцца можна і трэба таму, што табе сапраўды падабаецца. Мы побач, мы дапаможам!

Мы – каманда экспертаў і экспертак, якая больш за 30 год займаецца адукацыяй моладзі і дарослых. Больш за 25 год мы з поспехам рабілі гэта ў Беларусі, а зараз працягваем сваю працу ў Польшчы, заснаваўшы ў 2023 г. Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE).

Мы верым, што адукацыя сапраўды змяняе жыццё. Не толькі людзей, але і грамадства.

Усе нашыя праграмы і праекты ствараюцца з любоўю і клопатам пра тых, хто бярэ ў іх удзел.

Клопатам пра тых, хто ў сталым веку апынуўся ў іншай краіне і імкнецца працягваць Жыць.

Пра тых, хто шукае свой шлях у журналістыцы альбо развівае свае грамадскія ініцыятывы.

Разам з вамі мы атрымліваем важныя кампетэнцыі і ствараем новыя сэнсы, умацоўваем супольнасць, захоўваем свае карані і інтэгруемся ў польскае грамадства.

Навучайся і развівайся разам з IFAE

Што мы робім?

Запрашаем далучацца да нашых праграм!

Адукацыя для людзей 55+ Універсітэт Залатога Веку Гэта адукацыйна-інтэграцыйная пляцоўка для сталых беларусаў у Польшчы (Беласток, Варшава, Гданьск, Уроцлаў). Тут вы не толькі атрымаеце карысныя веды і кампетэнцыі, але і цеплыню, новых сяброў і знаёмых.
з 1997 года Школа журналістыкі Гэта праграма для тых, хто хоча паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Школа складаецца з базавага курса журналістыкі, дадатковых анлайн-заняткаў і практыкі ў рэдакцыях. Школа працуе з 1997 года!
Медыя · Анлайн MediaLab Анлайн-курсы па развіцці медыякампетэнцый (Ютуб ад А да Я, СММ, кіраванне медыяпраектамі і г.д.).
Увесь свет · Анлайн Віртуальны ўніверсітэт Адукацыйная анлайн пляцоўка для беларусаў з усяго свету! Ты можаш быць студэнткай/студэнтам, а можа заявіць свае тэмы і стаць выкладчыцай/выкладчыкам!
НГА · Кампетэнцыі Школа медыякампетэнцый Курс для актывістаў і актывістак НГА, якія хочуць зрабіць сваю працу больш эфектыўнай і заўважнай.
Жанчыны · Эміграцыя ByWoman Accelerator Праект для беларускіх жанчын і дзяўчат у эміграцыі, якія ствараюць і развіваюць свае ініцыятывы.

Навучайся і развівайся разам з IFAE

Падтрымайце нас!

Вы можаце зрабіць добраахвотнае ахвяраванне на наш банкаўскі рахунак.

Ваш унёсак дапаможа нам павялічыць колькасць удзельнікаў нашых праграм, запрашаць кваліфікаваных выкладчыкаў, набываць навучальныя матэрыялы і г.д.

Далучайцеся да супольнасці IFAE

Падпішыцеся, каб атрымліваць запрашэнні на нашыя мерапрыемствы і трэнінгі, навучальныя матэрыялы, а таксама іншую карысную інфармацыю.

Мы ў сацыяльных сетках