Przejdź do treści

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў

Сем анлайн заняткаў па розных аспектах журналістыкі для тых, хто хоча развівацца ў гэтай прафесіі. Цікавыя тэмы, дасведчаныя выкладчыкі-практыкі з вядучых медыя, зручны час – запісвайцеся прама зараз! Заявіцца на заняткі могуць як выпускнікі нашых медыяпраграм, так і ўсе ахвотныя журналісты-пачаткоўцы.

Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Варшаве):

13 траўня. Lego Journalism. Збіраем артыкул, як канструктар

20 траўня. Інтэрв’ю. Як зрабіць яго крута?

27 траўня. Дэзінфармацыя vs Інфармацыя ў эпоху штучнага інтэлекту. Асновы фактчэкінга

3 чэрвеня. Нейрасеткі і не толькі: карысныя сэрвісы, якія спросцяць і паскораць працу журналістаў

10 чэрвеня.  Прафесійная этыĸа журналіста: яĸ не парушаць стандарты, ĸаб не сапсаваць рэпутацыю

17 чэрвеня. Як стварыць уласны падкаст

24 чэрвеня. Стварэнне графічных выяваў для пастоў у сац сетках, навыкі SMM-прасоўвання кантэнту. Як рабіць цікавыя TikTok

Запішыся!

Чытай пра нашыя курсы падрабязней:

Lego Journalism. Збіраем артыкул, як канструктар (13 траўня)


На занятках, якія правядзе Зоя Хруцкая, мы даведаемся, якія этапы неабходна прайсці журналісту ад цьмянай ідэі да прафесійнага тэксту, а менавіта:

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў Адкуль выцягваць тэму і як пратэставаць, што яна вартая часу.

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў Self-менеджмент: як утаймаваць самога сябе і ўсадзіць за працу над тэкстам.

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў  Як падабраць тып артыкула і чаму гэта наогул важна.

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў  Што такое стыль журналісцкага тэксту і як яго чысціць

.Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіўЗагаловак — абгортка для артыкула.

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў

Зоя Хруцкая

Медыяменеджарка і журналістка. 

Спецыялізуецца на працы з лакальнымі медыямі. 

З задавальненнем дапамагае пачаткоўцам знайсці сваю “фішку” у журналістыцы.

Інтэрв’ю. Як зрабіць яго крута? (20 траўня)


У час гэтых заняткаў з Ірынай Чарняўкай вы разбярэцеся з такімі пытаннямі, як :

Што значыць крутое інтэрв’ю і як гэта ацаніць. Тыпы інтэрв’ю, мэты аўтара.

Герой інтэрв’ю – як яго выбраць. “Выпаленая зямля” – з кім ня варта рабіць інтэрв’ю ўвогуле.

Падрыхтоўка: як правесці мікрарасследванне, каб здабыць новую інфармацыю пра героя. На якія пытанні герой адкажа цікава.

Вядзенне інтэрв’ю: як структураваць пытанні, каб герой раскрыўся. Як задаваць цяжкія і непрыемныя пытанні.

Рэдактура інтэрв’ю – як зрабіць тэкст лягчэйшым і не сказіць сэнс.

Аўтарызацыя ці цэнзура. “Гэта не для друку” – ці трэба даваць інтэрв’ю герою на праверку перад публікацыяй. Каму належыць неапублікаванае інтэрв’ю – аўтару, рэдакцыі ці герою.

Ірына Чарняўка

Прадзюсарка ток-шоў і публіцыстычных праграм. Працавала ў інфармагенцыях, газетах і анлайн, на радыё і тэлебачанні.

Шмат працуе са сцэнарыстамі, рэпарцёрамі, вядоўцамі, рэжысёрамі, літаратарамі, музыкамі і выканаўцамі, разам з якімі стварае цікавыя медыяпраекты на розную тэматыку.

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў

Дэзінфармацыя vs Інфармацыя ў эпоху штучнага інтэлекту. Асновы фактчэкінга (27 траўня)


Заняткі правядзе вядомы ўкраінскі журналіст і эксперт у сферы медыяпісьменнасці Сяргей Штурхецкі.

У час заняткаў вы пазнаёміцеся:

-З асноўнымі відамі падману ў медыя.

-Матывамі стварэння і сакрэтамі распаўсюджання фэйкаў.

-Інструментамі і тэхналогіямі фактчэкінга.

-Парадамі, якія тычацца працы журналістаў у эпоху штучнага інтэлекту.

Сяргей Штурхецкі

Журналіст і медыя-трэнер. У журналістыцы больш за 30 год. Кандыдат навук дзяржаўнага кіравання, Старшыня Незалежнага медыя-прафсаюза Украіны, сябра Рады па пытаннях свабоды слова і абароны журналістаў пры Прэзідэнце Украіны, выкладчык нацыянальных універсітэтаў «Астрожская Акадэмія», «Кіева-Магілянская Акадэмія», аўтар і суаўтар больш як десяці дапаможнікаў па журналістыцы.

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў

Нейрасеткі і не толькі: карысныя сэрвісы, якія спросцяць і паскораць працу журналістаў (3 чэрвеня)


Заняткі правядзе вядомы беларускі рэдактар і медыяэксперт Аляксей Шота.

Раз з ім мы:

  • Пазнаёмімся з карыснымі бясплатнымі і часткова платнымі інструментамі, якія могуць спрасціць і паскорыць працу журналіста, аўтаматызаваць яе і падрыхтаваць прывабны медыйны прадукт. 

.

  • Разгледзім магчымасці Google Pinpoint, які дазваляе аналізаваць вялікія аб’ёмы дадзеных і шукаць паміж імі сувязі, расшыфроўваць аўдыёзапісы і напісаны ад рукі тэкст. 
  • Паспрабуем скарыстацца моднымі нейрасеткавымі памочнікамі, такімі як Microsoft Copilot, Dall-e, Adobe Firefly і WriteSonic у структураванні дадзеных, напісанні і ілюстраванні тэксту. 
  • І пагаворым, як з усім гэтым не ператварыць журналістыку для людзей у журналістыку для робатаў.
Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў

Аляксей Шота

Галоўны рэдактар, медыяменеджар, медыятрэнер, вядоўца тэлепраграм.

У журналістыцы 17 гадоў. За гэты час супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх і замежных медыяў (сайтамі, газетамі, часопісамі, тэлебачаннем, радыё).

Любіць візуалізацыю і гейміфікацыю, фактчэкінг і эксплейнеры.

Прафесійная этыĸа журналіста: яĸ не парушаць стандарты, ĸаб не сапсаваць рэпутацыю (10 чэрвеня)


У час заняткаў, якія правядзе журналістка і юрыстка Адар’я Гуштын, мы будзем разбірацца з важнымі этычнымі стандартамі працы журналістаў.

Мы разбярэмся з тым, што такое журналісцкая этыка;

паразважаем, ці абавязĸовыя стандарты этыкі для ĸожнага;

даведаемся, што бывае за парушэнне этычных стандартаў і нават паспрабуем сябе ў ролі «суддзі».

Адар’я Гуштын

У журналістыцы – больш за 15 год. Мае юрыдычныю адуĸацыю, сертыфіĸат медыятара.

Працавала яĸ судовы рэпарцёр у шэрагу вядучых беларускіх выданняў.

Тройчы выйгравала ў судах па позвах аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Прызнавалася Журналістам года па версіі праваабаронцаў (2016), неаднаразова перамагала ў ĸонĸурсе “Вольнае слова” . Праходзіла стажыроўĸі ў Германіі і Веліĸабрытаніі.

Працягвае навучанне ў сферы абароны правоў чалавеĸа.

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў

Як стварыць уласны падкаст (17 чэрвеня)


Хочаш стварыць уласны падкаст, але не ведаеш з чаго пачаць?

Далучайся да нашага вебінара „Як стварыць уласны падкаст” з Дзянісам Васільковым!

На вебінары ты даведаешся:

– Як выбраць тэму і фармат вашага падкаста.

– Якое абсталяванне і праграмнае забеспячэнне спатрэбіцца.

– Як запісаць і адрэдагаваць свой першы выпуск.

– Як прасоўваць ваш падкаст і прыцягнуць слухачоў.

Школа журналістыкі IFAE: запрашаем на анлайн-інтэнсіў

Дзяніс Васількоў

Дасведчаны падкасцер і медыя-эксперт, які ахвотна дзеліцца сваімі ведамі і практычнымі парадамі з людзьмі, якія імкнуцца ствараць якасны кантэнт і развіваць сваю аўдыторыю.

Працаваў у вядомых беларускіх выданнях, займаўся распрацоўкай стратэгій ды менеджментам сацсетак. 

Стварэнне графічных выяваў для пастоў у сац сетках, навыкі SMM-прасоўвання кантэнту. Як рабіць цікавыя TikTok (24 чэрвеня)


Хочаш навучыцца ствараць прывабныя графічныя выявы для сацыяльных сетак і засвоіць важныя навыкі SMM-прасоўвання кантэнту? Ствараць запамінальны кантэнт, прыцягваць увагу аўдыторыі і павялічваць ахопы вашых пастоў?

Далучайся яшчэ да аднаго курса, які правядзе Дзяніс Васількоў.

Вы даведаецеся:

– Як ствараць прывабныя і запамінальныя графічныя выявы для сацыяльных сетак.

– Якія інструменты і прыёмы выкарыстоўваць для дызайну пастоў.

– Як эфектыўна прасоўваць ваш кантэнт у сацыяльных сетках.

– Сакрэты стварэння цікавых і папулярных відэа ў TikTok.

Анлайн курсы ладзяцца ў межах Школы журналістыкі IFAE. Іншымі элементамі Школы з’яўляюцца базавы афлайн курс для журналістаў-пачаткоўцаў, а таксама стажыроўка ў рэдакцыях медыя.