Перайсці да змесціва

Амбасадары медыяадукацыі: рыхтуем новую трэнерскую каманду

Амбасадары медыяадукацыі: рыхтуем новую трэнерскую каманду

Ужо ў кастрычніку гэтая каманда распачне правядзенне заняткаў у межах Школы IFAE MediaLAB, якую мы хутка анансуем.

У склад каманды ўвайшлі 13 дасведчаных беларускіх журналістаў і блогераў, гатовых дзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі з тымі, хто толькі распачынае свой шлях у журналістыку ды іншую медыяактыўнасць.

У час трэнінга для трэнераў, які праходзіў 9-13 жніўня пад Варшавай, яго ўдзельнікі ўзгаднілі канцэпцыю будучай Школы, размеркавалі паміж сабой курсы, якія будуць весьці.

Апроч таго, удзельнікі Школы пазнаёміліся з асновамі трэнерскай працы і цяпер умеюць фармуляваць мэты і змест навучання, падбіраць метады працы, улічваць рамкавыя ўмовы і спецыфіку анлайн навучання.

Найважнейшым элементам трэнінга стала яго практычная частка, калі ўдзельнікі ў парах і тройках распрацавалі і правялі свае заняткі, атрымаўшы затым рэкамендацыі па іх удасканаленні.

Амбасадары медыяадукацыі: рыхтуем новую трэнерскую каманду

Набор удзельнікаў Школы IFAE MediaLAB плануецца абвясціць у сярэдзіне верасня.