Перайсці да змесціва

Пра нас

Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) быў зарэгістраваны 27 сакавіка 2023 году ў Варшаве.

Мы імкнемся да паляпшэнне якасці жыцця чалавека і развіццё грамадзянскай супольнасці праз стварэнне інклюзіўных адукацыйных праграм у галіне адукацыі дарослых і медыяадукацыі, якія дазваляюць навучацца і развівацца ў бяспечным, дабразычлівым і прафесійным асяроддзі.

Нашыя каштоўнасці:

  • Інклюзія – забеспячэнне роўных магчымасцяў для ўсіх удзельнікаў нашых праграм, незалежна ад іх сацыяльнага статусу, узросту ці гендару;
  • Інавацыі – выкарыстанне сучасных падыходаў і інструментаў для навучання і развіцця;
  • Супрацоўніцтва – умацаванне партнёрства і падтрымка лакальных і міжнародных ініцыятыў у галіне адукацыі дарослых і медыя;
  • Празрыстасць – адкрытасць у нашай дзейнасці і працэсе прыняцця рашэнняў;
  • Беларускасць – захаванне і прасоўванне беларускай мовы і культуры, умацаванне супольнасці беларусаў у свеце;
  • Устойлівасць – падтрымка доўгатэрміновых праектаў, якія ствараюць устойлівыя змены ў супольнасцях.

Што мы паспелі зрабіць:

Мэтамі дзейнасці Фонду з’яўляюцца:

1) адукацыйная падтрымка дарослых, у тым ліку падтрымка навучання на працягу ўсяго жыцця;

2) рэалізацыя адукацыйных і даследчых ініцыятываў;

3) адукацыйная і асветніцкая дапамога іншаземцам, якія жывуць у Польшчы;

4) інтэграцыя іншаземцаў, якія жывуць у Польшчы;

5) пашырэнне грамадскай свядомасці ў галіне адукацыі, школьнай адукацыі, самаразвіцця і навукі;

6) арганізацыя і падтрымка адукацыйны, відовішчных, асветніцкіх і культурных мерапрыемстваў і ініцыятываў;

7) падтрымка праектаў іншых няўрадавых арганізацыяў, накіраваных на дапамогу іншаземцам у Польшчы, у краінах іх паходжання і ва ўсім сьвеце, у прыватнасці арганізацыяў, мэты якіх супадаюць ці падобныя са статутнымі мэтамі Фундацыі;

8) супрацьдзеянне нецярпімасці, ксенафобіі і расізму;

9) падтрымка дзейнасці па еўрапейскай інтэграцыі і развіццё кантактаў і супрацоўніцтва паміж грамадствамі розных краін;

10) развіццё і падтрымка супольнасцяў (у тым ліку мясцовых супольнасцяў);

11) умацаванне каштоўнасцей свабоды і справядлівасці ў грамадстве;

12) пабудова грамадзянскай супольнасці, міжнароднага супрацоўніцтва і салідарнасці, паляпшэнне якасці жыцця ў мясцовай супольнасці, павышэнне інфармаванасці і ўзроўню грамадзянскіх ведаў;

13) дзейнасць па развіцці грамадзянскай супольнасці ў Польшчы, Беларусі і іншых краінах, а таксама незалежных медыя і мясцовых ініцыятыў.

Будзь на сувязі з намі: foundation.edulife@gmail.com