Школа працавала 11-16 ліпеня ў ваколіцах Варшавы.
Удзел у ёй бралі прадстаўнікі беларускіх ініцыятываў з Грузіі, Літвы, Польшчы і Даніі, зацікаўленыя ў развіцці ўласных медыякампетэнцый, неабходных для прасоўвання дзейнасці сваіх ініцыятываў.
Чаму мы вучыліся у час Школы:
- Як спланаваць і арганізаваць інфармацыйнае ўзаемадзенне з важнымі для вас мэтавымі аўдыторыямі
- Як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для прасоўвання сваёй дзейнасці і бяспечнай камунікацыі з мэтавымі аўдыторыямі
- Як рэагаваць на негатыўныя допісы/артыкулы ды іншыя матэрыялы пра вашую дзейнасць
- Як узаемадзейнічаць з журналістамі
- Як простымі словамі тлумачыць складаныя рэчы
- Як ствараць інфаграфіку, прома-матэрыялы з дапамогай простых і бясплатных онлайн сервісаў
- Як выкарыстоўваць штучны інтэлект для стварэння прэзентацыйных матэрыялаў.
Заняткі Школы праводзілі дасведчаныя беларускія спецыялісты ў галіне сувязяў з грамадскацю, асноваў журналістыкі, прасоўвання ў сацыяльных сетках.
Водгукі ўдзельнікаў Школы:
- Сапраўды карысная інфа, якая дапаможа ў працы. Такія веды каштуюць дорага!
- Школа бы арганізавана на вышэйшым узроўні, ад выбару кандыдатаў, месца правядзення, да самога канцэпту і галоўнае выбару ментараў. Школа не была тыповай капіркай шаблонных трэнінгаў і ў гэтым яе галоўная карысьць.
- Мы атрымалі стос працоўных інструментаў і ўменняў імі карыстацца. Дзякуй за курс. Тэматыка падабраная так, што ўсё патрэбнае.
- Цалкам мне ўсё спадабалася, але хацелася больш стратэгічных тэмаў закрануць. Пры тым, я разумею абмежаванні часам, і неабходнасць вывучэння інструментаў у тым ліку. Але хацелася б напрыклад яшчэ адной сэссіі па асновах стратэгіі.
- Я атрымала шмат новых практычных ведаў.
- Праграма школы была вельмі добра падрыхтавана. Было ахоплена шмат розных тэмаў. Добры баланс тэорыі і практычнай часткі. Цудоўныя трэнеры. Вельмі ангажаваныя ўдзельнікі школы. Мне вельмі спадабалася, што мы жылі за горадам. Супер-ідэя з сакрэтным сябрам/сяброўкай.
- Почти вся информация для меня была новой, так что 10.
- Самая полезная из школ, где я была. Разобралась в PR, раньше мало в этом понимала, как работают соцсети, получила ответы на вопросы по безопасности в сети, узнала о разных полезных инструментах.
- Шмат карыснай інфармацыі, вельмі спадабалася нязмушанае выкарыстанне энерджайзераў і іншых метадаў актывізацыі.
- Асабіста для меня добра зайшлы тэмы піара, эксплэйнераў і працы са штучным інтэлектам, але цалкам кожная новая тэма была адчынена для меня з новага боку.
- Было карыснае ўсё, самае – вывучэнне інструментаў (усіх, я нічога не ведала) і інсайты пра працу з журналістамі (як пісаць, што казаць і чаго не казаць).
- Я ўжо пачала ствараць кантэнт, выкарыстоўваючы новыя інструменты і веды.
- Вы робіце цудоўныя натхняльныя рэчы, вялікі вам дзякуй за ўпартасць, прафесіяналізм і прыклад любові да сваёй працы!
Школа медыякампетэнцый была арганізавана Міжнародным фондам развіцця адукацыі дарослых (IFAE) сумесна з Партнёрствам BYNGO.