Марыш пра журналістыку? Вядзеш альбо плануеш стварыць свой блог альбо ютуб-канал? Хочаш навучыцца ствараць крутыя мультымедыйныя праекты і авалодаць сакрэтамі фота? І пры гэтым – не ўляпацца ў непрыемныя гісторыі, звязаныя з законам і этыкай? Тады табе дакладна да нас!
Шэсць інтэнсіўных месячных курсаў, якія правядуць практыкуючыя рэдактары ды блогеры дапамогуць табе атрымаць карысныя медыякампетэнцыі ды і проста задавальненне ад навучання ў цікавай кампаніі і творчай атмасферы.
Знаёмся са спісам курсаў і запісвайся на любыя з іх!