Перайсці да змесціва

Журналістыка і права – як працаваць па законе і сумленні: падсумоўваем вынікі курса

Як не пераступіць у сваіх публікацыях межы прававых і этычных нормаў, як дзейнічаць у канфліктных сітуацыях, якія непазбежныя ў журналісцкай працы, як правяраць крыніцы інфармацыі і не парушаць аўтарскае права. Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўвалі ўдзельнікі курса “Журналістыка і права – як працаваць па законе і сумленні”, які завершыўся ў снежні.

Журналістыка і права - як працаваць па законе і сумленні: падсумоўваем вынікі курса

Заняткі курса праводзілі Адар’я Гуштын і Ірына Чарняўка – дасведчаныя журналісткі і рэдактаркі, якія на практыцы не раз сутыкаліся са складанымі сітуацыямі на мяжы права і этыкі.

Журналістыка і права - як працаваць па законе і сумленні: падсумоўваем вынікі курса

Так, Адар’я тройчы перамагала ў судах, звязаных з позвамі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. 

Удзельнікі курса мелі магчымасць даведацца пра такога кшталту досвед і зразумець, як сапраўды працуюць такія суды, што рабіць, калі вы апынуліся ў такой сітуацыі і як пазбегнуць такіх сітуацый.

Журналістыка і права - як працаваць па законе і сумленні: падсумоўваем вынікі курса

Ірыне, якая зараз шмат займаецца прадзюсарскай дзейнасцю, даводзіцца шмат працаваць з праваўладальнікамі і замоўнікамі. У час яе заняткаў былі закранутыя тэмы аўтарскіх правоў і этычных аспектаў працы журналістаў. 

Журналістыка і права - як працаваць па законе і сумленні: падсумоўваем вынікі курса

На занятках было шмат інтэрактываў, падчас якіх удзельнікі мелі магчымасць паглядзець на тыя альбо іншыя сітуацыі з розных бакоў – у які насамрэч момант парушаюцца аўтарскія правы і ці для кожнага ў канфлікце сітуацыя выглядае аднолькава.

Парада ад нашых экспертак: дасканала правярайце крыніцы, знаходзьце галоўнае ў законах, інструкцыях, правілах, ліцэнзійных пагадненнях!

Вось што напісала пра курс адна з яго ўдзельніц:

Дзякуючы курсу я атрымала вельмі шмат карыснай інфармацыі ад дасведчаных спікераў. Было шмат прыкладаў і практычных заданняў, якія дапамаглі паглыбіць свае веды ў журналістыцы. Дзякуй!

Асабліва карысна было даведацца пра аўтарскае права, кодэкс этыкі аб’яднання журналістаў.

Журналістыка і права - як працаваць па законе і сумленні: падсумоўваем вынікі курса

Наступны набор на гэты курс плануецца ўжо ў лютым.

Сачыце за абвесткамі на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках:

Instragram,

Facebook,

LinkedIn.