Так называецца праект, які Фонд развіцця адукацыі дарослых распачынае разам з партнэрамі з Італіі, Партугаліі, Аўстрыі і Польшчы.
Праект скіраваны на працу са сталымі людзьмі, а таксама з адукатарамі, якія працуюць са сталымі людзьмі.
Праект прадугледжвае:
- Аналіз адукацыйных патрэбаў сталых людзей у сферы медыяадукацыі
- Трэнінг для медыяадукатараў для сталых людзей
- Трэнінгі для сталых людзей па развіцці крытычнага мыслення і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій
- Распрацоўку дапаможніка і метадычных рэкамендацый для медыяадукатараў
- Распрацоўку праграмы навучання для сталых людзей і стварэнне платформы электроннага навучання для іх
- Дапамогу сталым людзям у стварэнні іх медыяпрадуктаў і лічбавага кантэнта.
Праект стартаваў у студзені 2024 года і працягнецца да снежня 2025 года.
IFAE будзе адказваць за правядзенне трэнінгаў для адукатараў, а таксама шэрагу трэнінгаў па медыякампетэнцыях для сталых людзей.